Перайсці да зместу

Ваяводы віцебскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваяводы віцебскія
Асоба Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Юрый Глябовіч 1503 1508 Паступіў на смаленскага ваяводу
Іван Сямёнавіч Сапега 1508 1514 Паступіў на падляшскага ваяводу
Януш Касцевіч 1514 1520 Паступіў на падляшскага ваяводу
Іван Багданавіч Сапега 1520 1529 Паступіў на падляшскага ваяводу
Ян Юр’евіч Глябовіч 1529 1532 Паступіў на полацкага ваяводу
Мацей Клочка 1532 1543 Памер
Юрый Насілоўскі 1543 1544 Памер
Станіслаў Кішка 1544 1554 Памер
Рыгор Хадкевіч 1554 1555 Паступіў на кіеўскага ваяводу
Стэфан Збаражскі 1555 1564 Паступіў на троцкага кашталяна
Станіслаў Пац 1566 1588 Памер
Мікалай Сапега 1588 1599 Памер
Ян Завіша 1599 1626 Памер
Сымон Самуэль Сангушка 1626 1638 Памер
Ян Войцех Ракоўскі 1638 1639 Памер
Крыштаф Кішка 1639 1646 Памер
Павел Ян Сапега 1646 1656 Паступіў на віленскага ваяводу і вялікага гетмана літоўскага
Уладзіслаў Валовіч 1656 1668 Адначасова польны гетман літоўскі (з 1667). Памер
Ян Антоні Храпавіцкі 1669 1685 Памер
Леанард Габрыэль Пацей 1686 1695 Памер
Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн 1695 1704 Памер
Казімір Аляксандр Пацей 1705 1728 Памер
Марцыян Міхал Агінскі 1730 1750 Памер
Юзаф Антоні Салагуб 1752 1781 Памер
Пры апошнім большасць Віцебскага ваяводства, акрамя заходняй часткі Аршанскага павета,
адышла да Расійскай імперыі. Аднак пасада віцебскага ваяводы захоўвалася
ў Вялікім княстве Літоўскім да 1794 г. Апошнімі яе займалі:
Юзаф Прозар 1781 1787 Адмовіўся ад пасады
Міхал Касакоўскі 1787 1794 Пасля ліквідацыі ў 1793 Віцебскага ваяводства
атрымаў створаную пасаду браслаўскага ваяводы

Глядзі таксама

[правіць | правіць зыходнік]