Перайсці да зместу

Вентура (акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вентура
англ.: Ventura County
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
  • Вентура[d]
Дата ўтварэння 1 студзеня 1873[1]
Насельніцтва
  • 843 843 чал. (1 красавіка 2020)[2][3]
Плошча
  • 5 719 км²
Вентура на карце
Часавы пояс PDT[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вентура (англ.: Ventura) — акруга ў паўднёвай частцы штата Каліфорнія, ЗША, на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Вентура — адна з самых бяспечных і дарагіх акруг штата. Насельніцтва — 753 197 чалавек (перапіс 2000 года). Акруговы цэнтр — горад Вентура. Найбуйнейшы горад — Окснард з насельніцтвам каля 200 000 чалавек.

Да прыходу еўрапейцаў гэтая зямля была населена карэннымі амерыканцамі — індзейцамі чумашы.

У кастрычніку 1542 года экспедыцыя на чале з Хуан Радрыгесам Кабрыльё высадзілася каля цяперашняй няўключанай тэрыторыі Пойнт-Мугу. Члены гэтай экспедыцыі быллі першымі еўрапейцамі, якія ступілі на зямлю будучай акругі Вентура.

Актыўная акупацыя Каліфорніі іспанцамі пачалася ў 1769 годзе. Гаспар дэ Партола-і-Равіра арганізаваў экспедыцыю ад Сан-Дыега да Мантэрэя па сушы ў жніўні таго ж года. Адзін з удзельнікаў экспедыцыі, святар Хуан Крэспі Фіёль, адзначыў у сваім дзённіку, што гэта ідэальна прыдатнае месца для місіі. У складзе экспедыцыі знаходзіўся таксама манах Хуніпера Сера, будучы заснавальнік каталіцкай місіі ў гэтым рэгіёне.

31 сакавіка 1782 года Сера заснаваў місію Сан-Банавентура, названую ў гонар святога Банавентуры, генерала францысканскага ордэна. Неўзабаве місія перарасла ў аднайменны горад, які потым атрымаў назву Вентура.

У 1790-х гадах ваенны губернатар Каліфорніі пачаў надзяляць іспанскіх салдат землямі ў дзясяткі тысяч акраў за верную і доўгую службу, вядомыя як ранча Каліфорніі. Цяперашняя тэрыторыя акругі Вентура складалася з ранча Сімі, аддадзенага ў 1795 годзе, і ранча Эль-Канеха, аддадзенага ў 1802 годзе.

У 1822 годзе, у выніку Мексіканскай вайны за незалежнасць, Каліфорнія далучылася да Мексікі.

Амерыкана-мексіканская вайна пачалася ў 1846 годзе, але ў акругу Вентура яна прыйшла толькі ў 1847 годзе, калі гэтыя землі заняў батальён капітана Джона Фрыманта. Па дамове Гвадалупе-Ідальга ў 1848 годзе Каліфорнія адышла да Злучаных Штатаў.

У 1849 годзе была прынята Канстытуцыя Каліфорніі, па якой тэрыторыя штата дзялілася на 27 акруг. Цяперашняя акруга Вентура ў той час увайшла ў склад паўднёвай часткі акругі Санта-Барбара.