Перайсьці да зьместу

Войцех Нарбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.

Войцэх Нарбут гербу Трубы (па-польску: Wojciech Narbutt; 17621837) — пісьменьнік, каралеўскі шамбалян, пасол Чатырохгадовага Сойму.

Нарадзіўся ў радавым маёнтку Сукурча ў Лідзкім павеце. Бацькі — Тадэвуш (лідзкі падкаморны), Кацярына зь Вязевічаў.

Вучыўся ў калегіюме піяраў у Вільні, пасьля, з 1774 да 1776 г. — у Collegium Nobilium у Варшаве.

1775 г. — заўважаны Адамам Чартарыйскім становіцца пісарам, а пасьля шамбалянам караля.

17881792 г. быў паслом Чатырохгадовага Сойму да Лідзкага павету. Уваходзіў у склад дэпутацыяў па праверцы Вайсковага Дэпартамэнту Пастаяннай Рады. Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 траўня. Быў сябрам Згуртаваньня сяброў урадавай канстытуцыі.

1794 г. — прыняў удзел у паўстаньні. Атрымаў патэнт паручніка войскаў Рэчы Паспалітай.

З 1801 г. стаў настаўнікам Дамініка Радзівіла.

Далейшы лёс малавядомы. Займаўся гаспадаркай у радавым маёнтку. У 18091812 гг. быў маршалкам Лідзкага павету.

Быў жанаты на Ганьне з Эйсмантаў. Меў 2 дачок.