Перайсці да зместу

Ганс Аспергер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганс Аспергер
ням.: Hans Asperger
Імя пры нараджэнні ням.: Johann Hans Friedrich Karl Asperger
Род дзейнасці псіхіятр, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 18 лютага 1906(1906-02-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1980(1980-10-21)[1][2] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс Аспергер (ням.: Hans Asperger; 18 лютага 1906 — 21 кастрычніка 1980) — аўстрыйскі педыятр і псіхіятр, імем якога названы сіндром Аспергера.

Ганс Аспергер нарадзіўся на ферме пад Венай, быў старэйшым з трох братоў (сярэдні памёр неўзабаве пасля нараджэння, малодшы забіты на Усходнім фронце). Рос замкнёным дзіцем, у раннім узросце праяўляў талент да моў. У 1920-я гады ўдзельнічаў у моладзевых рухах. Пасля заканчэння гімназіі вывучаў медыцыну ў Вене. Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1931 г. і ўладкаваўся асістэнтам у дзіцячую клініку Венскага ўніверсітэта, дзе з 1932 г. кіраваў лячэбна-педагагічным аддзяленнем. Адной з яго пацыентак была будучая пісьменніца Эльфрыдэ Елінэк.

У 1934 г. пераехаў у Лейпцыг, дзе працаваў у псіхіятрычнай бальніцы. Ажаніўся ў 1935 г. з Ханнай Кальман, якая нарадзіла яму пецярых дзяцей.

У 1944 г. Аспергер апублікаваў першае апісанне пазней названага ў яго гонар сіндрому, які ён называў «аўтыстычнай псіхапатыяй». У тым жа годзе атрымаў пастаяннае месца ў Венскім універсітэце, дзе на працягу дваццаці гадоў займаў кафедру педыятрыі, а ў 1946 г. стаў дырэктарам венскай дзіцячай клінікі. Таксама працаваў у Інсбруку, пачынаючы з 1964 года, узначальваў так званую Дзіцячую вёску SOS-Kinderdorf ў Хінтэрбруле. Аспергер не спыняў працы да канца жыцця і за шэсць дзён да смерці яшчэ чытаў лекцыі.

Зноскі

  1. а б Hans Asperger // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hans Asperger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2020.
  • Lorna Wing: Asperger's syndrome: a clinical account. In: PsycholMed 11 (1981) 115—129