Перайсьці да зьместу

Гардкор-панк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гардкор-панк
Стылістычнае паходжаньнеПанк-рок
Паходжаньне1970-я, Паўночная Амэрыка
Тыповыя інструмэнтывакал, гітары, бас-гітары, барабаны
Папулярнасьцьнізкая альбо сярэдняя, у залежнасьці ад жанра
Вытворныя формыАльтэрнатыўны рок, Гранж, Пост-гардкор
Лягатып Вікісховішча Hardcore punk ў Вікісховішчы

Гардкор-панк (па-ангельску: Hardcore punk) — паскораны панк-рок, які зьявіўся ў ЗША і ўпершыню прагучаў у 1977 годзе на дэбютным дэма гурта Black Flag. Акрамя іх, першымі гардкор гуртамі зьяўляліся Circle Jerks, Teen Idles, Minor Threat, Jerry's Kids, Bad Brains.

Самы першы гардкорны лангплэй Group Sex быў выпушчаны ў 1980 годзе гуртом Circle Jerks, які быў заснаваны першым вакалістам Black Flag, аднак масавае прызнаньне да жанру прыйшло пасьля выхада альбома Black Flag Damaged.

Асноўныя прыкметы жанра: кароткія й хуткія (1-1,5 хвіліны) песьні, сацыяльная лірыка, знарочыстая немэлядычнасьць (2-3 акорда). У такім выглядзе гардкор праіснаваў да сярэдзіны 80-х, калі большасьць гуртоў альбо распалася, альбо сталі граць іншую музыку.

Шматлікія ансамблі, запавольваючыся, сталі дадаваць мэталёвыя элемэнты ў сваю музыку (Earth Crisis, All Out War, Strife). Так зьявіўся new school hardcore (усё вышэйпазначанае, суадносна назвалі old school’ам). Іншыя жа, нягледзячы на нізкі тэмп, ня сталі ўцяжарваць гучаньне, заклаўшы асновы для зьяўленьня гранжа (Hüsker Dü, Meat Puppets) і эмакора (Embrace).