Гарлачык
Гарлачык | ||||||||||||||
Гарлачык белы (Nymphaea alba) — тыпавы від роду Гарлачык. Агульны выгляд расліны з кветкамі. Парыж | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Nymphaea L., 1753 | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
Гарлачык белы (Nymphaea alba)
| ||||||||||||||
Віды | ||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||
|
Гарлачык[3] (Nymphaea) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі 3 дзікарослыя віды:[4] гарлачык белы або белая вадзяная лілея (Nymphaea alba), гарлачык чыста-белы (Nymphaea candida) і Nymphaea tetragona. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Харчовыя, кармавыя, дубільныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і іншыя рэчывы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси