Геранімус Босх
Геранімус Босх | |
Імя пры нараджэньні | Геранімус ван Аакэн |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1450[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | жнівень 1516[2][3] |
Месца сьмерці | Нідэрлянды |
Месца пахаваньня | |
Занятак | жывапіс, малюнак |
Навуковая сфэра | Рэнэсанснае мастацтва[d][5], выяўленчае мастацтва[5] і Gothic painting[d][5] |
Псэўданімы | Aeken, Hieronymus van, Aken, Hieronymus van, Aken, Jeroen Anthoniszoon van, Aken, Jheronymus van, Aquen, Jheronimus і Bos, Jeronimus |
Жанры | рэлігійны жывапіс[d][6], жанравае малярства[d][6], гістарычны жывапіс[6], партрэт[6] і алегорыя[d][4] |
Плынь | адраджэньне |
Працы | Сад зямных асалодаў, Спакуса сьвятога Антонія, Карабель дурняў |
Подпіс | |
Геранімус Босх (па-лацінску: Hieronymus Bosch; сапраўднае імя Геранімус (ці Ерун) ван Аакэн; каля 1450 — 9 жніўня 1516) — надзвычай пладавіты мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV—XVI стагодзьдзяў і лічыцца адным з самых загадкавых тагачасных прадстаўнікоў мастацтва. Большасьць ягоных працаў прысьвечаныя тэме грэхападзеньня чалавека і яго заганам.
Жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ерун ван Аакэн нарадзіўся каля 1453 году ў Гэртахёнбосе. Яго сям’я яшчэ з даўніх часоў мела дачыненьне да мастацтва. Як «Геранімус-мастак» ён упершыню згадваецца ў дакумэнце 1480 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творы Босха заўжды валодалі неверагоднай прыцягальнай сілай. Сьпярша лічылася, што «чартаўня» на ягоных карцінах прызначаная толькі дзеля таго, каб пацешыць гледачоў, паказытаць ім нэрвы, як рабілі майстры італьянскага Адраджэньня, уплятаючы ў свае арнамэнты гратэскныя фігуры. Сучасныя вучоныя прыйшлі да высновы, што творчасьць Босха таіць у сабе куды больш глыбокі сэнс, і шмат разоў спрабавалі патлумачыць яе значэньне, адшукаць яе вытокі.
Найбольш вядомыя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Сад зямных асалодаў» (1503—1504) — дрэва, алей, Музэй Прада, Мадрыд
- «Спакуса сьвятога Антонія» (1505—1506) — дрэва, алей, Нацыянальны музэй старажытнага мастацтва, Лісабон
- «Карабель дурняў» (1490—1500) — дрэва, алей, Люўр, Парыж
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Узыход у эмпірэй. Цыкль «Шчасьлівыя й праклятыя»
-
«Сад зямных асалодаў»
-
Цэнтральная частка трыптыху «Спакуса сьвятога Антонія»
Спадчыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адным са спадчыньнікаў жывапісца зьяўляецца Антон Карбэйн. Так, відэакліпы для альбому Depeche Mode 1993 году былі зняты пад уражаньнем твораў мастака. [7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Record #76401424, Record #305854999 // Virtual International Authority File (мн.) — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- ^ а б Jheronimus Bosch // RKDartists (нід.)
- ^ а б в Kuiper K. Hiëronymus Bosch // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б ECARTICO (анг.)
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г RKDartists (нід.)
- ^ http://www.depechemode.de/video-celebration-walking-in-my-shoes-32917/
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геранімус Босх — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |