Герб Гвінеі
Выгляд
Герб Гвінеі — сімвал дзяржаўнай улады. Герб быў прыняты ў 1984 годзе.
У цэнтры герба размешчаны шчыт з двума з трох колераў нацыянальнага сцягу: чырвоны і зялёны. Ніжняя частка шчыта афарбаваная цалкам у адпаведнасці з афарбоўкай нацыянальнага сцягу: чырвоны, жоўты і зялёны. Чырвоны колер сімвалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду, жоўты — колер Гвінейскага золата і сонца, зялёны — афрыканскую прыроду. Акрамя гэтага на гербе намаляваны голуб з галінкай над пекрыжаванымі мячом і вінтоўкай. На стужцы ўнізе герба напісаны дэвіз: «Праца, Правасуддзе, Салідарнасць» (па-французску Travail, Justice, Solidarité). Кожны колер на гербе адпавядае аднаму са слоў дэвізу: чырвоны — «Праца», жоўты — «Справядлівасць», зялёны — «Салідарнасць».