Герб Туркменістана
Дзяржаўны герб Туркменістана — сімвал дзяржаўнай улады Туркменістана, спалучае ў сабе культурную спадчыну родапачынальнікаў туркменскага народа Агуз хана і дынастыі Сельджукаў, якія стварылі ў старажытнасці магутную імперыю і якія аказалі прыкметны ўплыў на развіццё як цюркскіх народаў, так і насельніцтва Еўразіі ў цэлым.
Дзяржаўны герб Туркменістана ўяўляе сабой васьміграннік зялёнага колеру з жоўта-залацістай аблямоўкай, у які ўпісаныя два колы блакітнага і чырвонага колераў. Колы падзеленыя паміж сабой жоўта-залацістымі палосамі аднолькавай шырыні. На зялёным фоне васьмігранніка вакол чырвонага кола намаляваны асноўныя элементы нацыянальнага багацця і сімволікі дзяржавы:
- у ніжняй частцы — сем раскрытых пяцістворкавых скрыначак белай бавоўны з зялёнымі лістамі;
- у сярэдняй частцы — каласы пшаніцы жоўта-залацістага колеру, па два коласа з кожнага боку герба;
- у верхняй частцы — паўмесяц з пяццю пяціканцовымі зоркамі белага колеру.
На кальцавой паласе чырвонага колам памерам у 2 дыяметра блакітнага кола намаляваныя па ходу гадзінікавай стрэлкі пяць асноўных дывановых гёляў: ахалтэке, салыр, эрсары, чоўдур, ёмут, якія сімвалізуюць сяброўства і згуртаванасць туркменскага народа.
Для паляпшэння артыкула пажадана |