Гуга фон Гофмансталь
Гуга фон Гофмансталь | |
---|---|
ням.: Hugo von Hofmannsthal | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Loris[1] і Theophil Morren[1] |
Дата нараджэння | 1 лютага 1874[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1929[6][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hugo von Hofmannsthal[d][9] |
Маці | Anna von Hofmannsthal[d][9] |
Жонка | Gertrud Schlesinger[d] |
Дзеці | Raimund von Hofmannsthal[d], Christiane Zimmer[d] і Franz von Hofmannsthal[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, лібрэтыст, паэт, драматург, пісьменнік, сцэнарыст, кампазітар |
Кірунак | Young Vienna[d], Wiener Moderne[d] і fin de siècle[d] |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Гуга фон Гофмансталь (ням.: Hugo von Hofmannsthal; 1.2.1874, Вена — 15.7.1929) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург, прадстаўнік т.зв. венскай школы імпрэсіянізму.
Вывучаў права і раманскія мовы і літаратуры ў Вене.
У 1906 пачаў супрацоўніцтва з кампазітарам Р. Штраусам, для якога напісаў п’есы-лібрэта «Электра» (1906, паводле аднайм. драмы 1904) і «Кавалер руж» (1911). У 1917 разам з М. Райнгартам заснаваў Зальцбургскі музычны фестываль. Аўтар аднаактовых вершаваных драм «Смерць Тыцыяна» (1892), «Дурань і смерць» (1894), п’ес «Эдып і сфінкс» (1906), «Вяртанне Крысціны дамоў» (1910), «Зальцбургскі вялікі тэатр жыцця» (1922), «Вежа» (1925), у якіх захапленне артыстычнай атмасферай і культурай вытанчаных формаў старой Вены спалучаецца з трывожным роздумам аб праблемах сучаснасці. У лірычных вершах (зб. «Вершы і маленькія драмы», 1907), апавяданнях (зб. «Казка 672 начы і іншыя апавяданні», 1895), кнізе эсэ «Паэт і наш час» (1907) па-імпрэсіянісцку тонка перадаў уражанні быцця, нюансы стану душы, непарыўнае адзінства чалавечай гісторыі і культуры.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Hugo Von Hofmannstahl // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hugo von Hofmannsthal // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ https://www.friedhoefewien.at/grabsuche?submitHidden=true&name=Hugo%20Hofmannsthal&friedhof=025&jdb_bis=1929
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.