Гідрыя
Выгляд
Гідрыя (стар.-грэч.: ὑδρία), ад hydor - вада) — старажытнагрэчаскі посуд для вады (пераважна керамічны). Гідрыя мае дзве гарызантальныя ручкі па баках, за якія яе зручна падымаць і падтрымліваць пры пераносцы на плячы, і адну вертыкальную, пры дапамозе якой гідрыю лёгка нахіляць. Па форме гідрыя блізкая да амфары, але яе яйкападобныя тулава моцна пашыраецца ўверсе, а горла больш вузкае і высокае. Дзякуючы гэтаму сілуэт гідрыі больш дынамічны і надзелены больш напружаным рытмам. Гідрыі часта ўпрыгожваліся роспісам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гідрыя