Гімлі
Гімлі | |
---|---|
Бацька | Glóin[d] |
Род | народ Дурына[d] |
Удзельнічаў у | the Council of Elrond[d][1] |
Член у |
|
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Выканаўца/артыст | Джон Рыс-Дэвіс |
Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка, Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гі́млі (англ.: Gimli, 2879 Т. Э. — 120 Ч. Э. ці пазней) — гном, адзін з галоўных персанажаў рамана «Уладар Пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна, член Брацтва Пярсцёнка.
Паходжанне імя
[правіць | правіць зыходнік]Дакладнае не вядома, якое значэнне носіць імя Гімлі. Паводле меркавання самога Толкіна, яно можа паходзіць ад паэтычнага слова «gim», якое азначала ў старажытнаскандынаўскай паэзіі «агонь»[2]. У адпаведнасці з традыцыяй гномаў Серадзем'я, імя «Гімлі» з'яўляецца «знешнім» імем, бо паходзіць з паўночнай (чалавечай) мовы і не з'яўляецца сапраўдным імем на кхуздуле (свае сапраўдныя імёны гномы захоўвалі ў сакрэце ад прадстаўнікоў іншых рас)[3].
Упершыню імя «Гімлі» згадваецца ў «Гісторыі пра Тынувіэль» — самай ранняй версіі прыгод Берэна і Луціен, апублікаванай у другой частцы «Кнігі страчаных паданняў»: яго насіў пажылы эльф, які быў палонным на кухне Тэвільда, Князя Катоў, разам з Берэнам. Толькі пазней яно было дадзена гному ва «Уладары Пярсцёнкаў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гімлі паходзіў з найстарэйшага роду гномаў — Доўгабародых, першых жыхароў Казад-Дума, і з'яўляўся прамым нашчадкам Дурына па малодшай лініі. Ён нарадзіўся праз 77 гадоў пасля таго, як узначаленыя Траінам гномы ўтварылі ў Сініх Горах (Эрэд Луін) паселішча ў выгнанні. Яму не дазволілі ўдзельнічаць у паходзе да Эрэбора, палічыўшы па гномчыных мерках занадта маладым (у 2941 годзе Т. Э. яму споўнілася «ўсяго толькі» 62 гады)[4]. Пасля таго, як гномы вярнулі сабе Адзінокую Гару, Гімлі разам з бацькам стаў жыць у Эрэборы.
У 3018 годзе Т. Э. Гімлі разам са сваім бацькам Глоінам адправіўся ў Раздол — каб, па савеце караля Даіна II, папярэдзіць Більба пра тое, што яго шукае Саўран, а таксама даведацца, чаму той жадае вярнуць нейкі Пярсцёнак, і атрымаць у Элранда савет, як паступіць, калі пасланцы Саўрана вернуцца.
На савеце ў Элранда ён быў выбраны адным з дзевяці членаў Брацтва Пярсцёнка і ўвосень 3018 года выступіў у паход на поўдзень. У дарозе ён пасябраваў з эльфам Легаласам.
Гімлі стаў першым гномам, якія ўвайшоў у Лорыен з дзён Дарына. Пасля гэтага візіту ён атрымаў сваю мянушку Захавальніка Пасмы — з-за таго, што ён увесь час насіў пры сабе пасму валасоў Галадрыель. Гэту пасму Галадрыель падарыла Гімлі па яго просьбе ў знак «дружбы паміж Лесам і Горамі давеку»[5].
Пасля выкрадання оркамі Сарумана двух хобітаў са Брацтва Пярсцёнка Гімлі без ваганняў прыняў удзел у пагоні праз увесь Рохан за мацнейшым у шмат разоў атрадам урук-хай і іх памагатых з Мордара і Імглістых гор. Побач з Арагорнам, Легаласам і роханскімі воінамі ён адважна біўся з оркамі ў Хельмавай Падзі, на сценах Хорнбурга і ў Зіхоткіх пячорах Агларанда. Падчас аблогі Хорнбурга ён праславіўся тым, што выратаваў жыццё будучаму каралю Рохана Эамеру (хоць усяго за некалькі дзён да гэтага быў гатовы біцца з ім з-за непачцівых слоў Эамера пра Уладарку Галадрыель).
Разам з атрадам караля Тэадэна Гімлі наведаў разгромлены энтамі Ізенгард і прысутнічаў пры выкрыцці і звяржэнні Сарумана. Пасля вяртання ў Эдарас ён, пераадолеўшы страх, прайшоў за Арагорнам па Шляху Мерцвякоў і ўдзельнічаў у бітве на Пеленорскіх палях.
Сваімі подзвігамі, мужнасцю і высакароднасцю ён дамогся таго, што яго сталі называць Сябрам эльфаў.
Пасля Вайны Пярсцёнка Гімлі з Эрэборскімі гномамі вярнуўся ў пячоры Агларанда і стаў іх кіраўніком. Пасля смерці цара Элесара (Арагорна), верагодна, у 120 годзе Ч. Э., адплыў за мора разам з Легаласам.
Канцэпцыя і стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Калі персанаж Гімлі толькі ўзнік у задумах Толкіна, яго ролю адыгрываў сын Баліна — Фрар (Бурын)[6]. Таксама, паводле першапачатковай задумы аўтара, Гімлі разам з часткай свайго народа пасля заканчэння Вайны Пярсцёнка пасяліўся не ў Агларандзе, а ў Белых Горах, размешчаных побач з Мінас-Цірытам, аднак штогод наведваў Пячоры, жадаючы палюбавацца іх прыгажосцю[7].
Зноскі
- ↑ Tolkien J. R. R. The Fellowship of the Ring — United Kingdom: George Allen & Unwin Limited, 1954.
- ↑ «The Letters of J.R.R. Tolkien» ed. by H. Carpenter; 1995, HarperCollins Publishers; № 297 Drafts for a letter to ‘Mr Rang’, p.382.
- ↑ Дж. Р. Р. Толкін. Уладар Пярсцёнкаў. Частка 3: Вяртанне Караля. Дадатак F, I. Пра мовы Серадзем'я.
- ↑ «Unfinished Tales»; 1998, HarperCollins Publishers, pp.435.
- ↑ Эльфы Лорыена былі здзіўлены гэтай просьбай, а яшчэ больш згодай Галадрыель, паколькі ў свой час пра пасму валасоў Уладаркі тройчы прасіў сам Феанар, але атрымаў адмову. («The History of Middle-earth», Volume XII, «The Shibboleth of Fёanor»; 1993, HarperCollins Publishers, p. 337)
- ↑ «The History of Middle-Earth» v.VI, The Story Continued; 1994, HarperCollins Publishers, pp.395, 397.
- ↑ «The History of Middle-Earth» v.IX, The End of the Third Age; 1993, HarperCollins Publishers, p.122
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Королёв К. Энциклопедия «Толкин и его мир». — Москва: Локид-Пресс, 2005. — С. 106—107. — 494 с. — 7 100 экз. — ISBN 5-98601-018-3.
- Greg Harvey. Gimli, son of Gloin // The origins of Tolkien's Middle-earth for dummies. — John Wiley & Sons, 2003. — 338 p. — (For dummies). — ISBN 0-76454186-2, ISBN 978-0-76454186-5.