Перайсці да зместу

Данатэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данатэла
Donatello
Фатаграфія
Данатэла. Скульптура ва Уфіцы
Імя пры нараджэнні Даната дзі Нікола дзі Бета Бардзі
Дата нараджэння 1386[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1466(1466-12-13)[2][4]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак
Месца працы
Жанр рэлігійнае мастацтва[d][6], equestrian portrait[d][6], партрэт[6] і міфалагічны жывапіс[d][6]
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Уплыў Bicci di Lorenzo[d] і Giovanni d'Ambrogio[d]
Уплыў на Bertoldo di Giovanni[d], Агасціна ды Дуча[d] і Nanni di Banco[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данатэ́ла (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi; каля 1386, Фларэнцыя — 13 снежня 1466) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнесансу.

Данатэла нарадзіўся ў Фларэнцыі або блізу яе паміж 1382 і 1387 гадамі у сям’і часальшчыка воўны. На працягу жыцця Данатэла працаваў у Фларэнцыі, Падуі і Сіене.

Вучыўся і спачатку працаваў з фларэнційскім жывапісцам і скульптарам Ларэнца Гіберці  (руск.), карыстаючыся заступніцтвам багатага фларэнційскага банкіра Мартэлі  (руск.). З 1404 да 1407 года працаваў у майстэрні Жыберці ў Фларэнцыі.

Для заканчэння сваёй мастацкай адукацыі ездзіў з 1430 да 1433 года ў Рым, разам з вядомым архітэктарам Брунелескі, дзе вучыўся ў яго антычнай разьбе.Адна з яго першых прац — гарэльеф з дробназярністага каменя, які паказвае Дабравешчанне.

З 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для фларэнційскіх цэркваў: скульптуры Давіда  (італ.) (1408/1409 г.г.), св. Яна Евангеліста  (італ.) (14081415), св. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік  (італ.) з бронзы венецыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасці. У нашыя дні ён стаіць перад царквой св. Антонія ў Фларэнцыі.

Апошнія гады жыцця Данатэла правёў у Фларэнцыі, працуючы да старасці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны з вялікай павагай у царкве Сан-Ларэнца, упрыгожанай яго працамі.

Значэнне творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць Данатэла мела важнае значэнне для развіцця рэнесанснай разьбы і яе вызвалення ад уплываў готыкі.

Зноскі

  • Semper, «D., seine Zeit und Schule» (Вена, 1875);
  • H. Tschudi, «D. e la critica modenia» (Турын, 1887);
  • W. Bode, "Italienische Bildhauer der Renaissance (Б. 1887);
  • E. Muntz, "D. (у серыі манаграфій: «Les Artistes celebres», 1885).