Джыгмэ Дорджы Вангчук
Выгляд
Джыгмэ Дорджы Вангчук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 траўня 1929 або 1928[1], |
Памёр | 21 ліпеня 1972 або 1972[1], |
Нашчадкі | Джыгмэ Сынг’е Вангчук |
Дынастыя | Ванчгукі[d] |
Сужэнец | Кесанг Чадэн Ванчгук[d] |
Бацька | Джыгмэ Вангчук |
Маці | Пхунцо Чадэн[d] |
Узнагароды |
Джыгмэ Дорджы Вангчук (2 траўня 1929 году — 21 ліпеня 1972 году) — трэці кароль Бутану. Ён выбраў шлях павольнай мадэрнізацыі і зрабіў крокі па выхадзе краіны з сусьветнай ізаляцыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 кастрычніка 1952 году Джыгмэ Дорджы Вангчук прыняў трон пасьля свайго бацькі, другога караля Джыгмэ Вангчука. Джыгмэ Дорджы Вангчук праводзіў пераўтварэньні па пераадоленьні фэўдалізму, укараніў новыя вынаходніцтвы ў сельскай гаспадарцы і ўвёў колавы транспарт, бо да гэтага людзі насілі грузы і прадукты на сабе.