Дом Сінябутаў (Полацак)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом Сінябутаў
| |
Дом Сінябутаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д. / 55.48444° пн. ш. 28.77056° у. д.Каардынаты: 55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д. / 55.48444° пн. ш. 28.77056° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом Сінябутаў | |
Дом Сінябутаў на Вікісховішчы |
Дом Сінябутаў (г. зв. «домік Пятра I») — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульнавядомая дата пабудовы дома — 1692 год, але сучасныя археалягічныя дасьледаваньні дазваляюць аднесьці пачатак яго будаваньня да сярэдзіны XVІІ ст. Ад пачатку будынак быў драўляным, на высокім мураваным цокалі, аднак па значных разбурэньнях за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у канцы XVІІ ст. яго адбудавалі ўжо з цэглы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1780 годзе адбыўся маштабны рамонт будынка. У 1818 годзе дом належаў сям’і Сінябутаў, па сьмерці гаспадара Івана Сінябута яго ўдава прадала будынак палкоўніку Людвіку Штэрасу, празь некаторы час новым уладальнікам дома стаў Васіль Сабалеўскі, які неўзабаве прадаў сваю нерухомасьць тытулярнаму дарадцу Андрэю Камянкову. У другой палове ХІХ ст. дом належаў сям’і Вітэнбэрг, а апошнім уласьнікам у 1871—1917 гадох быў вядомы полацкі банкір Беніямін Баркан.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1949 годзе будынак адрамантавалі: аднавілі часткі сьценаў, зрабілі дах, фасады атынкавалі, насьцялілі новыя падлогу і столь, запоўнілі дзьвярныя і аконныя праёмы. Будынак прыстасавалі пад дзіцячую бібліятэку.
У 1998 годзе ў будынку адкрылася стацыянарная выстава «Шпацыраваньне Ніжне-Пакроўскай».
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. 1-павярховы будынак (з паўсутарэньнямі) мае ў пляне форму няправільнага прастакутніка. Асноўныя дэкаратыўныя элемэнты засяроджваюцца на галоўным паўднёвым (Вялікая вуліца) і тарцовым (Ушэсьценская вуліца) фасадах. Роўніцы сьценаў праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завяршаецца фігурным атыкам зь ляпнымі разеткамі. Парадныя ўваходныя дзьверы дэкаруюцца расьлінным арнамэнтам і маскаронамі (разьба па дрэве)[1].
Асноўныя памяшканьні паўсутарэньняў перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі, астатнія — крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазьнейшыя роўныя перакрыцьці. Раней усярэдзіне існавала яшчэ адна папярочная сьцяна, пра што сьведчыць плян паўсутарэньняў, і дом меў скляпеністыя перакрыцьці.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1902 г.
-
1918 г.
-
1944 г.
-
1946—1949 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Уваход
-
З боку вуліцы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 33
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чарняўская Т. Полацкі жылы дом //Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 397.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000619 |
- Дом № 33 па вул. Ніжне-Пакроўскай, Нацыянальны Полацкі гістарычна-культурны музэй-запаведнік
- Дом Сінябутаў у Полацку, Globus.tut.by