Перайсці да зместу

Дыктатура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыктатура (лац.: dictatura) — форма праўлення, пры якой уся паўната дзяржаўнай улады належыць адной асобе — дыктатару.

У цяперашні час дыктатурай, як правіла, называюць рэжым асабістай улады, не абмежаваны нормамі заканадаўства, і які не стрымліваецца ніякімі грамадскімі ці палітычнымі інстытутамі. Як правіла, функцыянаванне дыктатарскага рэжыму суправаджаецца рэпрэсіўнымі мерамі супраць палітычных апанентаў і жорсткім абмежаваннем асабістых свабод грамадзян.

Эфектыўнасць і аптымальнасць дадзенай формы ажыццяўлення ўлады залежыць ад шматлікіх фактараў, у тым ліку ад аб’ектыўнай сітуацыі, успрымання грамадствам неабходнасці менавіта такой формы ажыццяўлення ўлады, формы адносінаў грамадства і ўлады, формы ідэалагічнага абгрунтавання ўлады.

Сродкі масавай інфармацыі краін Заходняй Еўропы, некаторых краін Усходняй Еўропы і ЗША для апісання палітычнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь час ад часу карыстаюцца словазлучэннем «апошняя дыктатура Еўропы», а прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку называюць «апошнім дыктатарам Еўропы». Так, Кандаліза Райс назвала Рэспубліку Беларусь «апошняй дыктатурай у цэнтры Еўропы».