Закон выпраменьвання Віна
Выгляд
Закон выпраменьвання Ві́на — закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела.
Тэарэтычна выведзены В. Вінам.
Паводле гэтага закона шчыльнасць энергіі выпраменьвання uν, адпаведная частаце ν, выражаецца формулай:
дзе f — некаторая функцыя адносін ν/T, T — абсалютная тэмпература.
З закона выпраменьвання Віна вынікае т.зв. закон зрушэння Віна, паводле яго даўжыня хвалі λmax, на якую прыпадае максімум энергіі ў спектры выпрамянення абсалютна чорнага цела, адваротна прапарцыянальная яго абсалютнай тэмпературы:
дзе b=2,897×10-3 м·К — пастаянная Віна.
Закон выпраменьвання Віна — гранічны выпадак закону выпраменьвання Планка для вялікіх частот (малых даўжынь хваль).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віна закон выпрамянення // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 180.