Запіскі Самсона Самасуя
Запіскі Самсона Самасуя | |
Мюнхэнскае выданьне 1953 року | |
Жанр: | сатыра |
---|---|
Аўтар: | Андрэй Мрый |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1988 |
Выдавецтва: | Полымя |
Электронная вэрсія |
«Запіскі Самсона Самасуя» — сатырычны раман беларускага пісьменьніка Андрэя Мрыя, напісаны ў 1929 року. Найбольш вядомы ягоны твор.
Два першыя «скруткі» (часткі) апублікаваныя ў часопісе «Ўзвышша»[1]; пасьля раман абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасьць»[2], аўтар рэпрэсаваны. Цалкам апублікаваны ў 1988 року ў часопісе «Полымя» №1.
«Запіскі» напісаныя ад асобы загадчыка культаддзелу райвыканкаму Самсона Самасуя, адсутнасьць кампэтэнтнасьці якога кампэнсуецца надзвычайнай актыўнасьцю ў галіне арганізацыі культуры. Самасуй ладзіць абсурдныя культурныя мерапрыемствы, намагаючыся ў найхутчэйшы тэрмін «узьняць узровень культуры» ў раёне, адначасна імкнучыся любымі сродкамі наладзіць уласнае прыватнае жыцьцё. Напрыканцы раману пасьля выяўленьня ў раёне мястэчка «траглядытаў» і скандальнай тэатральнай пастановы некампэтэнтнага Самасуя падвышаюць і пераводзяць у акруговы культаддзел.
У 1990 выйшла экранізацыя рэжысэра Ўладзімера Арлова «Пратарчака жыцьця, або Запіскі Самсона Самасуя».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Імёны Свабоды: Андрэй Мрый (1893—1943). Радыё «Свабода» (16 сакавіка 2007). Праверана 7 кастрычніка 2018 г.
- ^ Андрэй Мрый Электронны каталёг. Навуковая бібліятэка БНТУ. Праверана 7 кастрычніка 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |