Какосавыя астравы (М’янма)
Какосавыя астравы | |
---|---|
бірм. ကိုကိုးကျွန်း | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 7 |
Найбуйнейшы востраў | Вялікі Какосавы востраў |
Агульная плошча | 20,54 км² |
Насельніцтва | 950 чал. (2014) |
Шчыльнасць насельніцтва | 46,25 чал./км² |
Размяшчэнне | |
14°07′09,90″ пн. ш. 93°22′04,60″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Какосавыя астравы (бірм.: ကိုကိုးကျွန်း) — архіпелаг з 5 малых астравоў і 2 скал у Бенгальскім заліве. Частка дзяржавы М’янма. Плошча 20,54 км². Насельніцтва разам з востравам Прэпарыс (2014 г.) — 950 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічна Какосавыя астравы з’яўляюцца працягам Андаманскіх астравоў. Месцяцца ў 423 км на паўднёвы захад ад Янгона, сталіцы М’янмы, у 267 км на паўночны ўсход ад Порт-Блэра, адміністрацыйнага цэнтра саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Найбуйнейшы Вялікі Какосавы востраў мае плошчу 14,57 км².
Клімат трапічны вільготны, вызначаны сезонным дзеяннем мусонаў. На працягу года тэмпература вагаецца ад +21,2 °C да +32,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2337 мм. Найбольш вільготныя месяцы чэрвень — верасень.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]З Андаманскіх астравоў на Какосавыя трапляюць кракадзілы. Мясцовыя пляжы — месца размнажэння марскіх чарапах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Какосавыя астравы адкрыты ў XVI ст. партугальцамі. У XVIII ст. далучаны да тэрыторый Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1849 г. была зроблена няўдалая спроба стварыць брытанскае паселішча. З 1857 г. тут здабывалі какосы і мяса адзічэлых свінняў для катаржан Андаманскіх астравоў. У 1867 г. быў пабудаваны маяк. У 1878—1888 гг. арэндаваліся брытанскім прыватным прадпрымальнікам. У 1882 г. астравы былі фактычна перададзены ў склад каланіяльнай Бірмы.
У 1959—1971 гг. на Вялікім Какосавым востраве дзейнічала бірманская турма, дзе ў тым ліку знаходзіліся палітычныя зняволенныя. Пасля закрыцця турмы перададзены ў карыстанне ВМФ Бірмы. У наш час разам з востравам Прэпарыс складаюць асобную адміністрацыйную адзінку М’янмы.
З 1992 г. у Індыі абмяркоўваецца пытанне аб прысутнасці на Какосавых астравах кітайскіх ваенных і будаўніцтве імі станцыі электроннага назірання, аднак ніякіх пацверджанняў гэтаму няма.