Перайсці да зместу

Карнавале

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей Карнавале
Carnavalet
Уваход у музей
Заснаваны снежань 1880
Адкрыты 1880[1]
Месцазнаходжанне 23, 29 rue de Sévigné, 75004 Paris
Наведвальнікі
  • 1 091 105 чал. (2010)[2][3]
Адрас 23 rue de Sévigné, 75003 Paris, France
Праезд метро Saint-Paul і Chemin Vert
Дырэктар Jean-Marc Léri[d][4]
carnavalet.paris.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карнавале — музей гісторыі Парыжа, размешчаны ў двух будынках: у старадаўнім асабняку Карнавале і ў суседнім Ле-Пелецье-дэ Сен-Фаржо (Hôtel le Peletier de Saint-Fargeau), збудаваным у 17 ст. Музей знаходзіцца ў 3-й муніцыпальнай акрузе.

Гісторыя будынка

[правіць | правіць зыходнік]

Будынак быў пабудаваны П’ерам Леско ў 15481560 гг. У 1578 г. дом быў набыты багатай удавой з Брэтані па імі Франсуаза дэ Керневенуа (фр.: Françoise de Kernevenoy), і па некалькі скажонаму прозвішчу гэтага сямейства дом атрымаў сваю назву.

У далейшым у асабняку Карнавале жылі шматлікія вядомыя і знатныя людзі, але найбольшую вядомасць ён атрымаў у канцы XVII стагоддзя, калі ў 16771696 гг. тут жыла маркіза дэ Севінье. У XIX стагоддзі ў Карнавале размяшчалася вучылішча дарожнага і маставога будаўніцтва, а ў 1886 г. будынак быў набыты гарадскім кіраваннем Парыжа для размяшчэння гістарычнай бібліятэкі і музея.

У 1989 г. у склад музея ўключаны і суседні асабняк Ле Пелецье дэ Сен-Фарго (фр.: Le Pelletier de Saint-Fargeau).

Музей Сабора Парыжскага Богамаці, крыпта

[правіць | правіць зыходнік]

З 2000 года археалагічны музей Сабора Парыжскай Божай Маці знаходзіцца пад кіраўніцтвам музея Карнавале.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адрас: 23, 29 rue de Sévigné, 75004 Paris
  • Метро: Сен-Поль (Saint-Paul) ці Шамэн-Вер (Chemin Vert)

Зноскі