Кароткі працоўны дзень
Выгляд
Кароткі працоўны дзень | |
---|---|
польск.: Krótki dzień pracy | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | TELEWIZJA POLSKA S.A.[d] |
Працягласць | 73 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1981 |
IMDb | ID 0082631 |
«Кароткі працоўны дзень» (польск.: Krótki dzień pracy) — палітычны тэлефільм, зняты ў 1981 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].
Фільм апавядае пра падзеі чэрвеня 1976 года ў Радаме з пункту гледжання першага сакратара ваяводскага камітэту Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Сітуацыя, адлюстраваная ў фільме, рэальная, але ўсе героі выдуманыя.
Фільм быў зняты ў 1981 годзе, але афіцыйная тэлевізійная прэм’ера адбылася толькі ў 1996 годзе. Тым не менш за гэтыя 15 гадоў ён шматразова дэманстраваўся на сеансах у кінаклубах і на спецыяльных паказах.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 252.
- ↑ Krótki dzień pracy (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 27 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Кароткі працоўны дзень» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Кароткі працоўны дзень» на сайце «FilmPolski.pl»