Кашаніль[1] (Dactylopius coccus, фр.: Cochenille, ад ісп.: Cochinilla) — насякомае з атрада паўцвердакрылыя (даўжыня самак 2—4 мм, самцоў 10—12 мм).
У XX стагоддзі з развіццём вытворчасці сінтэтычных фарбавальнікаў развядзенне кашанілі рэзка скарацілася, аднак натуральны кармін яшчэ выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасці: харчовай, парфумернай і інш, а таксама для афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў. Фарба здабываецца шляхам забойства самак насякомага ў воцатнай кіслаце, альбо ад уздзеяння высокай тэмпературы.