Перайсці да зместу

Крызіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крызіс (стар.-грэч.: κρίσιςрашэнне, паваротны пункт) — пераварот, час пераходнага стану, пералом, стан, пры якім існуючыя сродкі дасягнення мэтаў робяцца неадэкватнымі, у выніку чаго ўзнікаюць непрадказальныя сітуацыі і праблемы.

Крызіс праяўляе схаваныя канфлікты і дыспрапорцыі. Яркі прыклад крызісу - рэвалюцыя. Можа разглядацца як феномен (нешта непазнавальнае), эканамічны фактар (умова дзейнасці), палітычная, сацыялагічная і эканамічная катэгорыя.

Эканамічны крызіс

[правіць | правіць зыходнік]

Эканамічны крызіс выяўляецца ў парушэнні раўнавагі паміж попытам і прапановай на тавары і паслугі. У пабудаванай на канкурэнцыі эканоміцы пасродкам крызісу адбываецца масавая селекцыя эфектыўных уласнікаў. Крызіс можа абнавіць ідэалагічныя, палітычныя ўмовы, эліты і інш.

Крызісам можна назваць сітуацыю, калі:

  • у выніку функцыянавання мае месца шкода;
  • немагчыма працяг функцыянавання ў рамках ранейшай мадэлі;
  • неадкладна патрабуецца прыняцце рашэння;
  • з'яўляецца шанец на абнаўленне.

Фінансавы крызіс

[правіць | правіць зыходнік]

Да рэзкага падзення курсаў фінансавых актываў часцяком прыводзіць «перагрэў эканомікі» - сітуацыя, калі рост фіктыўнага капіталу значна апярэджвае рост капіталу рэальнага. Пераацэнка стратэгій зберажэння і звязаны з ёю крызіс ліквіднасці адбываецца лавінападобна, змушаючы звяртацца да санацыi ў маштабах усёй эканомікі.

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.505