Лаўразія
Выгляд
Лаўразія — паўночны з двух кантынентаў (паўднёвы — Гандвана), на якія распаўся протакантынент Пангея ў эпоху мезазоя. Складовымі часткамі Лаўразіі былі сучасныя Еўразія і Паўночная Амерыка, якія ў сваю чаргу адкалоліся адзін ад аднаго ад 135 да 200 мільёнаў гадоў таму.
Лаўразія — звышкантынент, які існаваў як частка разлома протакантынента Пангея ў эпоху позняга мезазоя.