Ледзяная скульптура
Ледзяная скульптура — мастацкая кампазіцыя, выкананая з лёду.
Для вырабу ледзяной скульптуры выкарыстоўваецца як прыродны, так і штучна створаны лёд. Блокі прыроднага лёду выпілоўваюць уручную або з дапамогай бензапілы (што нашмат зручней) з ледзянога покрыва розных вадаёмаў. Пры гэтым варта праяўляць асцярожнасць: навакольны лёд можа не вытрымаць спілаваную глыбу і праламацца.
У прыродных вадаёмах неабходнай таўшчыні лёд можна знайсці, як правіла, да канца снежня - пачатку студзеня. Штучны матэрыял для ледзяной скульптуры можна атрымаць ужо да пачатку зімовага сезона. Для падрыхтоўкі штучнага лёду зімой падыдзе любая форма з пластыка, нержавеючай сталі або драўляная апалубка з раскладзенай унутры для гідраізаляцыі поліэтыленавай плёнкай. З дапамогай фарбавальнікаў дададзеных у ваду можна атрымаць лёд розных каляровых адценняў. У лёд для мастацкага афармлення могуць быць умарожаны розныя прадметы. Таксама для каляровага афармлення выкарыстоўваюць розныя віды падсвятлення.
Для мастацкай рэзкі па лёдзе выкарыстоўваюцца розныя прылады: пілы, стамескі, разцы, аналагічныя тым, якімі працуюць па дрэве. На стварэнне кампазіцыі або скульптуры ў залежнасці ад памераў сыходзіць як правіла ад 3-4 г. да некалькіх дзён.
У шэрагу гарадоў паўночнага паўшар'я такіх як Фербенкс, Харбін, Любек зімой праводзяць фестывалі ледзяных скульптур. На якіх ствараюць з лёду дзесяткі, а то і сотні статуй і кампазіцый.
Ледзяныя скульптуры часам выкарыстоўваюць пры мастацкім афармленні памяшканняў падчас правядзення вяселляў, дзён нараджэння або карпаратыўнай вечарынкі.
Ледзяныя кампазіцыі пры адмоўных тэмпературах здольныя захоўвацца практычна вечна, а досыць вялікія лядовыя скульптуры (вышынёй каля 100 см) як правіла спакойна вытрымліваюць 1 месяц зімой на адкрытым паветры, а пры належным доглядзе здольныя прастаяць на вуліцы 2-3 месяцы.
Скульптура вышынёй ад 50 см і вышэй пры пакаёвай тэмпературы не губляе сваёй прыгажосці і формы ад 8 да 24 гадзін.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Ледзяная скульптура на Вікісховішчы |