Перайсці да зместу

Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт
фр.: Université catholique de Louvain
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université catholique de Louvain
Заснаваны 1834
Год рэарганізацыі 1968
Рэктар Didier Lambert[d]
Студэнты 40 000[1]
Краіна
Размяшчэнне Лувен-ла-Нёў
Сайт uclouvain.be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Louvain) — бельгійская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Лувен-ла-Нёў у Валоніі. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Лувенскі ўніверсітэт (лац.: Universitas Lovaniensis) быў заснаваны ў цэнтры гістарычнага горада Лувен (або па-нідэрландску Лёвен) у 1425 годзе і закрыты ў 1797 годзе, што робіць яго першым універсітэтам у краінах Бенілюкса. Лувенскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе і закрыты ў 1835 годзе. Новы каталіцкі ўніверсітэт быў заснаваны ў Мешліне ў 1834 годзе, Мешлінскі каталіцкі ўніверсітэт пераехаў у Лувен у 1835 годзе, што (часта, але спрэчна) вызначаецца як працяг гісторыі старой установы. У 1968 годзе Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт падзяліўся на нідэрландамоўны Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт, які застаўся ў Лувене (Лёвене), і франкамоўны Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт, які пераехаў у Лувен-ла-Нёў у Валоніі за 30 км на паўднёвы ўсход ад Бруселя. Універсітэт часта ўваходзіць у шэраг 50 найлепшых універсітэтаў у свеце па філасофіі і 20 найлепшых па тэалогіі.

  • Факультэт права і крыміналогіі
  • Факультэт філасофіі, мастацтваў і літаратуры
  • Факультэт эканомікі, сацыяльных навук, паліталогіі і камунікацый
  • Факультэт псіхалогіі і навук аб адукацыі
  • Факультэт тэалогіі
  • Лувенская школа менеджменту
  • Факультэт медыцыны і стаматалогіі
  • Факультэт фармацыі і біямедыцынскіх навук
  • Факультэт грамадскага здароўя
  • Факультэт навук аб руху
  • Лувенская інжынерная школа
  • Факультэт архітэктуры, інжынерыі і ўрбаністыкі
  • Факультэт біяінжынерыі
  • Факультэт (дакладных) навук

Зноскі