Перайсці да зместу

Луганская Народная Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луганская Народная Рэспубліка
руск.: Луганская Народная Республика
укр.: Луганська Народна Республіка
Герб Луганскай Народнай Рэспублікі
Сцяг Луганскай Народнай Рэспублікі Герб Луганскай Народнай Рэспублікі
Заяўленая тэрыторыя ЛНР
Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі
Заснавана 28 красавіка 2014
Абвяшчэнне незалежнасці 12 мая 2014 (ад Украіны)
Дыпламатычнае прызнанне
члены ААН:

 Расія
 Сірыя
 КНДР
часткова прызнаны:  Паўднёвая Асеція
 Абхазія
 ДНР

Афіцыйныя мовы руская[1]
Сталіца Луганск
Найбуйнейшыя гарады Луганск, Алчэўск
Форма кіравання
Кіраўнік
Прэм’ер-міністр
Леанід Пасечнік
Сяргей Казлоў
Валюта
Тэлефонны код +380 72
Часавыя паясы UTC+3

Луганская Народная Рэспубліка (руск.: Луганская Народная Республика, укр.: Луганська Народна Республіка) скарочана ЛНР — гістарычная часткова прызнаная дзяржава ў межах Луганскай вобласці Украіны, з 5 кастрычніка 2022 года ў складзе Расійскай Федэрацыі.

Паводле Канстытуцыі Украіны, тэрыторыя, на якую прэтэндуе ЛНР, з’яўляецца неад’емнай часткай Украіны, часова акупаванай расійскімі ўзброенымі сіламі[2].

  • Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года[3]. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну.
  • 12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію[4].
  • 11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай аб прызнанні яе незалежнасці[5].
  • Пачалася вайна на ўсходзе Украіны.
  • 24 лютага 2022 гола пачалося ўварванне Расіі ва Украіну.
  • 3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны.

Урад Украіны ўспрымае людзей, якія абвясцілі ЛНР, як сепаратыстаў і тэрарыстаў. У маі 2014 года дэпутаты аблсавета Луганскай вобласці заявілі, што варта паважаць волю грамадзян, выказаную на рэферэндуме ЛНР[6], яго старшыня В. Галенка ахарактарызаваў сілавую аперацыю Украіны як «антытэрарыстычную па назве, а па сутнасці тэрарыстычную і скіраваную супраць свайго народа»[7].

Генеральная пракуратура Украіны 17 мая 2014 года абвясціла ЛНР тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва т. зв. «рэспублік» заведзены крымінальныя справы[8].

У сваю чаргу, кіраўніцтва ЛНР заяўляе, што лічыць цэнтральны ўрад «кіеўскай хунтай», які здзяйсняе злачынствы супраць насельніцтва рэспублікі[9][10].

Палітычны статус

[правіць | правіць зыходнік]
  • 27 чэрвеня 2014 года незалежнасць ЛНР прызнала Паўднёвая Асеція[11][12][13].
  • 21 лютага 2022 года незалежнасць ЛНР прызнала Расія.[14]
  • 25 лютага 2022 года Прэзідэнт Абхазіі падпісаў указ пра прызнанне незалежнасці ЛНР.[15]
  • 29 чэрвеня 2022 года Сірыя прызнала ЛНР.[16]
  • 13 ліпеня 2022 года КНДР прызнала ЛНР.[17]

Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %[18].

Зноскі

  1. Конституция Луганской народной республики, ст. 10 п. 1 Архівавана 1 снежня 2017.
  2. Пастанаўленне аб прызнанні асобных раёнаў, гарадоў, пасёлкаў і вёсак Данецкай і Луганскай абласцей часова акупаванымі тэрыторыямі
  3. Ukraine-Krise: Demonstranten in Donezk rufen souveräne Volksrepublik aus (англ.). Spiegel (7 красавіка 2014).
  4. «Донецкая Народная Республика» хочет объединиться с Луганской областью
  5. Луганская Народная Республика обратилась к России с просьбой о признании её независимости
  6. Заявление президиума Луганского областного совета | Луганский областной совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
  7. Диалог или ультиматум? | Луганский областной совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
  8. САМОПРОВОЗГЛАШЁННЫЕ В ДОНЕЦКЕ И ЛУГАНСКЕ «НАРОДНЫЕ РЕСПУБЛИКИ» ПРИЗНАНЫ ТЕРРОРИСТИЧЕСКИМИ ОРГАНИЗАЦИЯМИ
  9. Последние новости Украина Последние новости с Украины Последние новости в Украине Последние новости Донбасс Последние новости ЛНР Последние новости Луганской Республики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
  10. Пресс-служба ЛНР: Киев собирается применить бактериологическое оружие // НТВ.Ru
  11. Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики | В мире | Политика | Аргументы и Факты
  12. Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики
  13. Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики | EastKorr — Восточный корреспондент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 21 ліпеня 2014.
  14. https://www.bbc.com/russian/news-60483790
  15. https://www.rbc.ru/rbcfreenews/62193c579a7947de0d77eabd
  16. https://meduza.io/news/2022/06/29/siriya-priznala-nezavisimost-dnr-i-lnr
  17. https://meduza.io/news/2022/07/13/kndr-priznala-dnr
  18. Всеукраинская перепись населения 2001. Национальный состав населения, гражданство.