Любань (возера)
Выгляд
Возера
Любань
Любань |
Лю́бань — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мухаўцу. Знаходзіцца ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 3 км на паўночны ўсход ад гістарычнага мястэчка Дывіна. Плошча паверхні возера 1,83 км ². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,4 км.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Возера карставага тыпу. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе спадзістыя, пясковыя, вышынёй 4—5 м, парасьлі хвояй, на поўначы і поўдні невыразныя. Берагі нізкія, пясковыя. Вадазбор — забалочаная раўніна.
У возера ўпадае рака Літкава[1] і канал. На поўдні каналам Казацкім возера злучаецца праз сыстэму каналаў з Дняпроўска-Бужанскім каналам.
На ўсходнім беразе возера разьмяшчаюцца археалягічныя помнікі: паселішча бронзавага веку і стаянкі эпохі мэзаліту і нэаліту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
- Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.