Маарду (эст.: Maardu) — горад у павеце Хар'ю ў паўночна-цэнтральнай частцы Эстоніі на беразе заліва Мууга (часткі Фінскага заліва). Насельніцтва — 16,5 тыс. чалавек (2010).
Мяжуе на захадзе са сталіцай Эстоніі Талінам, размешчаны ў цэнтры перасячэння марскіх, чыгуначных і шашэйных шляхоў, недалёка ад Талінскага аэрапорта імя Ленарта Мэры.