Афарбоўка мандрылаў — адна з самых стракатых і рознакаляровых сярод прыматаў і наогул млекакормячых. Касцяныя разоры, якія цягнуцца ўздоўж носа, пафарбаваны ў блакітны ці сіні колер. Нос — ярка-чырвоны, па баках твару і барада — з белых, жаўтлявых, часам аранжавых, валасоў. Шэрсць на тулаве і ў задняй частцы галавы — ад бурай да цёмна-карычневай. Колер скуры на ягадзіцах — ад чырвона-сіняга да блакітнага, часам фіялетавы. Самкі афарбаваныя нашмат святлейшыя.
Мандрыл — параўнальна буйная малпа. Самцы маюць рост каля 80 см і масу 25—30 кг, часам — да 50 кг; рост самак — 55—60 см, вага — 12—15 кг. Хвост ў мандрылаў кароткі — 3—6 см, самкі дасягаюць палавой спеласці да 4 гадоў, цяжарнасць доўжыцца 8 месяцаў. Сярэдняя працягласць жыцця дакладна не ўстаноўлена, у няволі мандрылы могуць жыць да 30 гадоў.