Матнакаш
Матнакаш | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матнакаш (арм.: մատնաքաշ) — армянскі нацыянальны хлеб[1][2] з пшанічнай мукі розных гатункаў[3][4][5] у форме тоўстай авальнай ці круглай аладкі з эластычным буйнасітаватым мякішам і цвёрдай скарыначкай.
Працэс гатавання
[правіць | правіць зыходнік]Матнакаш выпякаецца з дражджавога цеста. Падчас гатавання цеста некалькі разоў абмінаюць і адстаўляюць, каб яно павялічылася ў аб’ёме ў некалькі разоў. На канчатковым этапе гатаванні паверхню цеста змазваюць заваранай у вадзе мукой, расцягваюць да атрымання аладкі круглай ці авальнай формы і пальцамі праводзяць замкнёную лінію, паралельную вонкаваму краю аладкі, і падоўжныя паралельныя лініі па цэнтры[6]. Сама назва «матнакаш» паходзіць ад армянскіх слоў «мат» — палец і «кашэл» — цягнуць, што можна перавесці як «расцягнуты пальцамі»[7].
Матнакаш выпякаюць і ў тонірах (у Нагорным Карабаху, Сюнікскай вобласці), і ў чарэневых печках (пур) (у Лорыйскай вобласці, Тавушскай вобласці). У адрозненне ад лаваша, які не губляе сваіх смакавых якасцей цягам працяглага часу, матнакаш не прызначаны для захоўвання, яго можна захоўваць толькі некалькі дзён[8].
Зноскі
- ↑ Irina Petrosian, David Underwood. Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657.
- ↑ Похлёбкин В.. Занимательная кулинария (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
«армянскія лаваш і матнакаш»
- ↑ Хлеб из пшеничной муки, изделия булочные и сдобные
- ↑ Хлеб из пшеничной муки первого сорта: Архівавана 4 жніўня 2012.
- ↑ Национальные сорта хлеба
- ↑ Irina Petrosian, David Underwood. Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657.
The most prominent feature of matnakash is the drawing that the baker imprints on its surface before placing the dough in the oven.
- ↑ Irina Petrosian, David Underwood. Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657.
The name of the popular oval-shaped bread means «drawn by fingers».
- ↑ Сергей Александрович Арутюнов, Т. А Воронина. Традиционная пища как выражение этнического самосознания. — "Наука,", 2001. — 289 с. — ISBN 1411698657.
В Армении есть и другие виды национального хлеба, например толстые лепешки — матнакаш, блит, бомбы. Их выпекают главным образом в лесных районах, причем как в тонирах, например в Арцахе, Сюнике, так и в подовых печах (пур) — в Лори, Тавуше. Этот хлеб можно хранить только несколько дней, …