Перайсьці да зьместу

Мікалай Шыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыла (неадназначнасьць).
Мікалай Шыла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1888
Памёр: 6 красавіка 1948(1948-04-06)
Адукацыя:

Мікалай Шыла (1888 в. Заберазь, цяпер Іўеўскі раён — 6 красавіка 1948, в. Міхэльсдорф, Баварыя) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст. Сябра ЦК БПСР.

У 1909 годзе жыў і працаваў у Вільні, удзельнічаў у выданьні «Нашай Нівы».

Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Пад час польска-бальшавіцкай вайны 1920 году ўдзельнічаў у антыпольскім падпольным руху.

У 1921 годзе — у Вільні. Быў рэдактарам шэрагу беларускіх газэт левага кірунку, такіх як «Сын Беларуса», «Змаганьне». Арыштоўваўся польскімі ўладамі.

Пасьля Другой сусьветнай вайны эміграваў, з канца 1944 жыў у Заходняй Нямеччыне.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У п’есе «Тутэйшыя» ёсьць словы

« Беларусь, мая старонка —

Куток цемнаты,

Жыве Шыла, Грыб, Мамонька —

Будзеш жыць і Ты!

»
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]