Надзея Дзмітрыеўна Джыга
Надзея Дзмітрыеўна Джыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лютага 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар псіхалагічных навук (2014) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Надзея Дзмітрыеўна Джыга (нар. 1 лютага 1949, в. Абакумы, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (2014), прафесар (2021). Правадзейны член Санкт-Пецярбургскай грамадскай акадэміі акмеалагічных навук (з 2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1973), Нацыянальны інстытут адукацыі Рэспублікі Беларусь (аспірантура, спецыяльнасць «Педагагічная псіхалогія», 1996).
Працавала ў Дзеткавіцкай, Радастаўскай і Ліпніцкай СШ (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць; 1969—1982); Драгічынскай РЗСШ (1982—1985, дырэктар); Драгічынскім міжшкольным ВВК па працоўным навучанні і прафарыентацыі школьнікаў (1985—1999, дырэктар); Галоўным упраўленні вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999—2001); Беларускім дзяржаўным універсітэце (2001—2006); Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (2006—2009); Інстытуце сучасных ведаў (2009—2010); БІП — Інстытуце правазнаўства (2010—2011 і 2015—2019); Смольным інстытуце Расійскай акадэміі адукацыі, Санкт-Пецярбург (2011—2015); Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (з 2019, кафедра псіхалогіі і фізічнага выхавання, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: псіхалогія кіравання; псіхалогія развіцця; акмеалогія; псіхалогія міжасобаснага ўзаемадзеяння; тварэнне як станаўленне асобы, індывідуальнасці, суб’екта ў пераўтваральнай дзейнасці псіхолага-кансультанта; замежныя мовы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Ветэран педагагічнай працы» (1996), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Психолого-акмеологическая концепция созидания продуктивного субъекта образования : диссертация … доктора психологических наук : 19.00.13 : защищена 15.03.2014 : утверждена 26.11.2014 / Джига Надежда Дмитриевна. — Кострома, 2013.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джига Надежда Дмитриевна Архівавана 7 кастрычніка 2022.
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДАТУ
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары псіхалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Псіхолагі СССР
- Псіхолагі Беларусі