Насельніцтва Уругвая
Насельніцтва Уругвая | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Has census | 2011 census of Uruguay[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па колькасці насельніцтва (3,5 млн чалавек) Уругвай у Паўднёвай Амерыцы саступае ўсім лацінамерыканскім краінам і апярэджвае толькі слабазаселеныя Гаяну і Сурынам.
Дынаміка колькасці насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Прырост насельніцтва невысокі — каля 0,3 % у год (2017)[1], яго ствараюць станоўчы натуральны і міграцыйны складнікі. У пачатку XXI стагоддзя знізіўся сумарны каэфіцыент нараджальнасці і колькасць дзяцей паменела (гл.піраміду). Нягледзячы на тое, што сучаснае насельніцтва Уругвая сфармавалі імігранты, апошніх паўстагоддзя сальда міграцыі было пераважна адмоўным (у 1963—2008). І толькі ў апошнія 10 год Уругвай прыцягвае мігрантаў больш, чым выштурхоўвае.
Расавы склад
[правіць | правіць зыходнік]Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі сучаснага Уругвая пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, пасля практычна цалкам знішчаных, таму 88 % насельніцтва Уругвая адносіцца да еўрапеоіднай расы, пераважна гэта нашчадкі іспанцаў і італьянцаў. 8 % насельніцтва складаюць метысы, 4,6 % — чарнаскурыя.
Рэлігійны склад
[правіць | правіць зыходнік]45 % уругвайцаў з’яўляюцца каталікамі, каля 10 % вызнаюць іншыя плыні хрысціянства. Каля 30 % сцвярджаюць, што вераць у бога, але не ведаюць, у якога, яшчэ 15 % — атэісты або агностыкі[2]. Сярод чарнаскурых уругвайцаў папулярная бразільская умбанда.
Размяшчэнне і рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]Шчыльнасць насельніцтва невысокая — 19 чалавек на 1 км². Насельніцтва канцэнтруецца пераважна ўздоўж эстуарыя Ла-Плата. Узровень урбанізацыі — 92 %. У сталічным горадзе, Мантэвідэа, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, а ў агламерацыі Вялікі Мантэвідэа — 1,9 млн чалавек, або больш за палову насельніцтва краіны[3]. Іншыя вялікія гарады — Мальданада і Сальта.
Зноскі
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uy.html Архівавана 30 мая 2015.
- ↑ https://web.archive.org/web/20101114015256/http://www.ine.gub.uy/anda/ddibrowser/?id=11§ion=variable&varid=V157
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uy.html Архівавана 30 мая 2015.