Нджале
Выгляд
Нджале
| ||||
Нджале (фр.: Ndjolé) — горад у цэнтральнай частцы Габона, на тэрыторыі правінцыі Сярэдняе Агавэ. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Абанга-Бігнэ. Размешчаны на беразе ракі Агавэ, на паўночны ўсход ад горада Ламбарэнэ. Абсалютная вышыня — 110 метраў над узроўнем мора. Эканоміка горада засноўваецца на лясной прамысловасці. Акрамя таго, Нджале — важны транспартны цэнтр. Праз горад праходзіць Трансгабонская чыгунка, а таксама нацыянальная шаша № 2.