Норберт Рандаў
Норберт Рандаў | |
---|---|
ням.: Norbert Randow | |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2013 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык, беларусазнавец, славіст, выдавец |
Месца працы | |
Узнагароды |
Норберт Рандаў (ням.: Norbert Randow; 27 лістапада 1929[2], Нойштрэліц — 1 кастрычніка 2013) — нямецкі славіст, беларусазнавец, перакладчык і выдавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў славістыку да 1953 года ў Берліне, затым тры гады ў Сафіі. Працаваў асістэнтам па балгарскай літаратуры Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. У 1962—1965 гадах адбываў пакаранне «за антыдзяржаўную прапаганду» і «дапамогу нелегальнай эміграцыі» з ГДР, на гэтым акадэмічная кар’ера Рандаў скончылася. Гэтым часам яго сястра Гундула выйшла замуж за Уладзіміра Чапегу. Па вызваленні займаўся ў асноўным перакладамі з балгарскай, з 1978 года для даследаванняў і перакладаў амаль штогод ездзіў у Балгарыю, гэта дзейнасць фінансавалася стыпендыяй Балгарскай Акадэміі навук. Пазнаёміўшыся са сваім шваграм У. Чапегам, зацікавіўся беларускай літаратурай, сярод яго знаёмых былі В. Быкаў, У. Караткевіч, Я. Брыль, А. Разанаў, Р. Барадулін, У. Арлоў[3]. З 1993 года запрошаны прафесар Берлінскага ўніверсітэта.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе ў фондах Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі ў Гёрліцы знайшоў раней невядомы асобнік пражскага выдання «Бібліі» Францыска Скарыны.
Пераклаў на нямецкую мову творы шэрага беларускіх аўтараў, у тым ліку М. Багдановіча, В. Быкава, А. Гаруна, М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы і інш. Пераклад аповесці М. Гарэцкага «Дзве душы», над якім Рандаў працаваў шмат гадоў і называў «ключавым творам беларускай літаратуры»[3], выйшаў у 2014 годзе, па яго смерці[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Стара Планіна» (Балгарыя, 2001)
- Лейпцыгская кніжная прэмія за Еўрапейскае паразуменне, 2001
- Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2008)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123202566 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Мальдзіс А. Норберт Рандаў… С. 34.
- ↑ а б Памёр вялікі перакладчык…
- ↑ Petz, Ingo. Buchveröffentlichung: "Zwei Seelen" von Maxim Harezki erscheint in deutscher Übersetzung (ням.)(недаступная спасылка) (23 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017. Праверана 23 мая 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арлоў У. Ахрыдзкі, Рандаў і «источники» — svaboda.org, 03.10.2013, 13:00
- Мальдзіс А. Норберт Рандаў // Кантакты і дыялогі. № 11-12, 1999. — С. 34.
- Ра́ндаў Норберт // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 623. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Памёр вялікі перакладчык беларускай літаратуры на нямецкую — svaboda.org, 02.10.2013, 22:02
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Нойштрэліцы
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Перакладчыкі Германіі
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на нямецкую мову
- Постаці нямецкага беларусазнаўства
- Славісты Германіі