Нот (міфалогія)
Выгляд
Нот (стар.-грэч.: Νότος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог паўднёвага (гарачага) вятра, званы «хуткім», прыносіў туманы і дажджы. Сын бога зорнага неба Астрэя і багіні світанку Эас, брат Зефіра, Эўра, і Барэя.
Гесіёд зваў яго «жудасным», за яго высокую тэмпературу. Быў згаданы ў «Іліядзе» і «Адысеі». Ноту прысвечаны адзін з арфічных гімнаў. Нота прысылаў тытан Геліяс.
Нот звычайна малюецца ў выглядзе крылатага бажаства, як правіла, пад праліўным дажджом.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн.: Беларусь, 2001.
- Нот // Мифологический словарь / Под ред. Г. В. Щеглова и В. Арчера. — М.: ACT: Астрель: Транзиткнига, 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нот (міфалогія)
- Greek mythology: Notus Архівавана 19 ліпеня 2009.