Нямянчыне
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Нямянчыне[2] (літ.: Nemenčinė, беларуская назва — Немянчын[3]) — горад у Літве, пры ўпадзенні рэчкі Нямянча ў Вілію. Цэнтр гарадской і сельскай сянюній Вільнюскага раёна Вільнюскага павета. Размешчаны за 20 км на паўночны ўсход ад Вільнюса; на шашы Вільнюс — Свянцяны.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Тапонім «Немянчын» утварыўся ад назвы рэчкі Немянчынка (Нямянча). Тым часам гідронім выводзяць з літоўскай мовы як спалучэнне выразу «не мана», што азначае «не маё», і слова «чынай», што азначае «тут». Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, даследчыкі мяркуюць, што рэчка была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаванне падмацоўвае даўняе гарадзішча з I—IV стагоддзяў, якое месціцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Немянчын згадваецца ў 1338 годзе. У 1387 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касцёл. У 1434 годзе паселішчам валодаў Андрэй Саковіч.
У 1557 годзе мясцовых жыхароў вызвалілі ад падаткаў з наданнем абавязку ўтрымліваць масты праз Вілію. Паводле звестак за 1569 год Немянчын быў ва ўладанні вялікіх князёў. У 1766 годзе з мястэчка, а таксама вёсак Немянчын і Геяны ўтварылася асобнае нягродавае староства[5]. 27 красавіка 1794 года пад Немянчынам паміж паўстанцамі Тадэвуша Касцюшкі і расійскімі войскамі адбылася бітва.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Немянчын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У часы паўстання 1830—1831 гадоў у ваколіцах мястэчка адбыліся сутычкі з расійскімі войскамі.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[7]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Ландварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Літвы.
З 1940 года ў Літоўскай ССР. 10 кастрычніка 1955 года паселішча атрымала статус горада. У 2004 годзе зацверджаны гарадскі герб.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
- XIX стагоддзе: 1867 — 420 чал.[11]
- XX стагоддзе: 1959 — 2081 чал.; 1970 — 3139 чал.; 1976 — 3700 чал.; ; 1979 — 4075 чал.; 1989 — 5612 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 — 5892 чал., з іх 56,3 % палякаў, 24,2 % літоўцаў, 12,1 % рускіх, 7,2 % беларусаў; 2009 — 5879 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Немянчыне працуюць 2 гімназіі, гарадская і дзіцячая бібліятэкі, тэатр. У першую суботу сакавіка ў месце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Нямянчыне дзейнічае Этнаграфічны музей Віленшчыны.
- Касцёл Святога Міхаіла Архангела (1855)
- Могілкі каталіцкія, капліца
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ Уладзімір Міхневіч. Немянчын — горад на «нічыёй зямлі»(недаступная спасылка) // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 23 сакавіка 2009.
- ↑ Niemenczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 85—86.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Неменчинъ // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 3: Лаарсъ — Оятъ. — СПб, 1867. С. 415.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Niemenczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 85.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нямянчыне