Павал Ян Грабоўскі
Выгляд
Павал Грабоўскі. Я. Б. Лямпі, 1790 | |
Герб «Окша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1759 |
Памёр | 4 лістапада 1794 |
Род | Грабоўскія |
Бацькі | Ян Юрый Грабоўскі[d] Ганна з Грушчынскіх[d] |
Жонка | Людвіка з Тызэнгаўзаў |
Павал Ян Грабоўскі (па-польску: Paweł Jan Grabowski; 1759 — 4 лістапада 1794) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ваўкавыскі (з 1783), генэрал-інспэктар вялікалітоўскага войска (1798—1791), генэрал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павету на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі.
Павал Ян Грабоўскі — адзін зь нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгімэнту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.
- 1771—1775 гады — навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў зь Якубам Ясінскім.
- 1781 год — як капітан 5-га палку пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар».
- 1785 год — абіраўся паслом на сойм.
- 1785 год — прызначаны генэральным інспэктарам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце.
- 1788 год — абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павету. У часе паседжаньняў Сойму выказваўся за паскарэньне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаньнях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дысыдэнт выказваўся пра пытаньні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Чалец дэпутацыі па пакрыцьці дэфіцыту, удзельнік Таварыства Сяброў Канстытуцыі 3 траўня.
- 15 траўня 1792 году — прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць мэдаль Virtuti Militari[1]. Удзельнічаў у вайне з Расеяй, за што атрымаў гэты мэдаль.
- 1794 год — далучыўся да паўстаньня пад кіраўніцтвам Т. Касьцюшкі. 16 траўня — узьведзены ў ранг генэрал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня — прызначаны камандзірам дывізіі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасьні таго ж году дзейнічаў са сваім аддзелам на Палесьсі. Праз Горадню рушыў на Варшаву.
Загінуў пры абароне прадмесьця Варшавы — Прагі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wladysław Smolenski. Konfederacja Targowicka. — Kraków, 1903.
- ^ Валерый Пазднякоў. Грабоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 551.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Herebst Stanisław. Grabowski Paweł // Polski Słownik Biograficzny. Tom 8. — Wrocław — Kraków, 1956.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павал Ян Грабоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Генэалёгія (пол.)
Катэгорыі:
- Памерлі ў Варшаве
- Нарадзіліся ў 1759 годзе
- Старосты ваўкавыскія
- Генэралы інспэктары войскаў літоўскіх
- Удзельнікі Вялікага Сойму 1788—1792
- Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі
- Удзельнікі вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
- Удзельнікі паўстаньня 1794 году
- Генэралы Рэчы Паспалітай
- Узнагароджаныя ордэнам Віртуці Мілітары
- Грабоўскія