Павел Гюле
Павел Гюле | |
---|---|
польск.: Paweł Marek Huelle | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1957[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 2023[4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ida Łotocka-Huelle[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Марэк Гюле (польск.: Paweł Marek Huelle; 10 верасня 1957, Гданьск — 27 лістапада 2023) — польскі празаік, паэт, драматург, сцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў польскую філалогію ў Гданьскім універсітэце. Выкладаў філасофію ў Медыцынскай акадэміі. У 1980-я гады быў звязаны з канспірацыйнай прэсай — працаваў у прэс-службе «Салідарнасці». У 1994—1999 гадах кіраваў гданьскім аддзелам Польскага тэлебачання.
Калі П. Гюле пытаюць пра музыку і кнігі, якія ўзяў бы з сабою на бязлюдны востраў, ён называе Баха, «Пінк Флойд», «Атлас неба», «Чарадзейную гару» Т. Мана, апавяданні І. Буніна, вершы Р. М. Рыльке і Ю. Чаховіча.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы раман П. Гюле «Вайзэр Давідэк» (Weiser Dawidek, 1987) адразу стаў папулярным і чытаным не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Падзеі твора, які адбываюцца ў 1957 годзе і ў сучаснасці, звязаныя з таямнічым знікненнем 13-гадовага яўрэйскага хлопчыка Давідка, які ў вачах прыяцеляў быў кімсьці накшталт чараўніка і месіі. У 2000 годзе раман экранізаваны польскім рэжысёрам В. Марчэўскім.
Аўтар кніг «Апавяданні падчас пярэбараў» (Opowiadania na czas Przeprowadzki, 1991), «Вершы» (Wiersze, 1994), «Першае каханне і іншыя апавяданні» (Pierwsza miłość i inne opowiadania, 1994), «Мерсэдэс-Бэнц. З лістоў да Грабала» (Mercedes Benz. Z listów do Hrabala, 2001). У 2004 годзе выходзіць раман «Кастарп» (Castorp), які паўстаў са згадкі персанажа «Чарадзейнай гары» Томаса Мана — Ганса Кастарпа пра «чатыры семестры навучання ў Гданьскай Політэхніцы». Затым выйшаў раман «Таемная вячэра» (Ostatnia Wieczerza, 2007) і зборнік апавяданняў «Аповесці халоднага мора» (Opowieści chłodnego morza, 2008).
Большая частка твораў П. Гюле прысвечана роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым трывалае выкарыстанне біяграфічных элементаў у творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю іграе дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).
Творы П. Гюле перакладзеныя на англійскую, беларускую, іспанскую, італьянскую, рускую, фінскую, французскую, шведскую і іншыя мовы і адзначаны шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Гюле. Мэрсэдэс-Бэнц: Раман, апавяданні / Пераклад з польскай М. Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007.
- «Франц Карл Вэбер» / Перакл. М. Шоды (2014)[6]
- «Вайзэр Давідзік». Урывак з рамана
Зноскі
- ↑ Paweł Huelle // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Paweł Huelle // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122223330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ https://tvn24.pl/polska/pawel-huelle-nie-zyje-pisarz-mial-66-lat-7456927 Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ https://www.gdansk.pl/wiadomosci/Pogrzeb-Pawla-Huelle-w-Gdansku,a,254966 Праверана 7 снежня 2023.
- ↑ Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Гюле на «Прайдзісвет»