Парламент Грэцыі
Выгляд
Парламент Грэцыі грэч. Βουλή των Ελλήνων | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | аднапалатны парламент[d] | ||||
---|---|---|---|---|---|
Спікер | Філіпас Пецальнікас | ||||
--- з партыі | ПАСОК | ||||
--- выбраны | 6 мая 2012 | ||||
Дэпутатаў | 300 | ||||
Палітычныя групы (фракцыі) | Новая Дэмакратыя (108) СІРЫЗА (52) ПАСОК (41) Незалежныя грэкі (33) КПГ (26) Залаты світанак (21) Дэмакратычныя левыя (19) | ||||
Дата заснавання | 1843 | ||||
Дзяржава | |||||
Зала пасяджэнняў | |||||
Вэб-сайт | hellenicparliament.gr |
Парламент Грэцыі (грэч. Βουλή των Ελλήνων, літаральна Воля элінаў) — аднапалатны заканадаўчы орган (парламент) Грэцыі, які ўключае 300 дэпутатаў, якія выбіраюцца на тэрмін у чатыры гады. Апошнія парламенцкія выбары адбыліся 25 студзеня 2015 года.
Заканадаўчы працэс
[правіць | правіць зыходнік]Заканадаўчай ініцыятывай валодае ўрад і парламент. Пададзеныя законапраекты павінны суправаджацца тлумачальнай запіскай. Любы законапраект перадаецца ў адпаведны пастаянны камітэт.
Артыкул 110 Канстытуцыі і артыкул 119 Рэгламенту апісваюць працэдуру ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Грэцыі. У дзеючую Канстытуцыю 1975 года папраўкі ўносіліся тры разы ў 1986, 2001 і 2008 гадах.
Парламент таксама:
- сцвярджае свой Рэгламент
- прымае бюджэт і сцвярджае справаздачу аб яго выкарыстанні
- сцвярджае праграму эканамічнага і сацыяльнага развіцця
- прымае рашэнне аб правядзенні рэферэндуму
- прымае закон аб увядзенні ваеннага становішча
- дае згоду прыпыніць сваю працу на тэрмін больш за трыццаць дзён ці аднавіць працу на той жа сесіі
- абірае Прэзідэнта Рэспублікі
- абірае кіраўніцтва парламента