Перайсьці да зьместу

Паштовая скрыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паштовая скрыня ў Беларусі (Белпошта)

Пашто́вая скры́ня, лістоўня — скрыня, прызначаная для збору паштовай карэспандэнцыі (лістоў і паштовых картак), якая ўсталёўваецца ў даступных для адпраўнікоў месцах.

Гісторыя зьяўленьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гісторыі пошты маецца некалькі эпізодаў, якія прэтэндуюць быць першым згадваньнем пра паштовую скрыню.

У першыя гады XVI стагодзьдзя ў Фларэнцыі былі ўсталяваныя драўляныя паштовыя скрыні — так званыя «тамбуры». Яны разьмяшчаліся ў галоўных царкоўных суполак і мелі шчыліну уверсе, у якую можна было незаўважна для староньніх апусьціць ананімны ліст з абвінавачваньнямі супраць ворагаў дзяржавы.

У XVI стагодзьдзі ў мыса Добрай Надзеі экіпажамі брытанскіх судоў былі ўсталяваныя каменныя паштовыя скрыні для перадачы лістоў на іншыя караблі. Аналягічныя каменныя скрыні былі й у галяндзкіх маракоў.

У цяперашняй Польшчы на радзіму паштовага скрыні прэтэндуе Легніца, дзе яны ўпершыню зьявіліся ў 1633 годзе.

Паштовыя скрыні згадваюцца ў дакумэнтах гарадзкой пошты Парыжу, заснаванай у 1653 годзе, а іх вынаходніцтва прыпісваюць Рэнуару дэ Віляе.

У XVIII стагодзьдзі капітаны суднаў, што хадзілі з Англіі ў Амэрыку, выкарыстоўвалі для збору карэспандэнцыі мяхі, якія вывешваліся ў холе гасьцініц і ў кавярнях для збору лістоў.

У Аўстрыі паштальён насіў паштовую скрыню з сабой на рамяні.