Паўль Хіндэміт
Паўль Хіндэміт (ням.: Paul Hindemith; 16 лістапада 1895, Ханау — 28 снежня 1963, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі кампазітар, альтыст, дырыжор, музычны тэарэтык; вядучы прадстаўнік нямецкага неакласіцызму.
Вучыўся ў кансерваторыі г. Франкфурт-на-Майне. З 1915 года 2-і скрыпач квартэта А. Рэбнера, у 1921-29 гадах альтыст струннага квартэта Л. Амара — П. Хіндэміта. З 1927 года прафесар Вышэйшай музычнай школы ў Берліне. З 1938 года працаваў у Швейцарыі і ЗША. Творы Хіндэміта вылучаюцца гармоніяй, стрыманасцю пачуццяў, у шматлікіх з іх уздымаў грамадскія і філасофскія праблемы. Звяртаўся да бытавой аматарскай музыкі. Сярод твораў: оперы, у тым ліку «Навіны дня» (пастаноўка 1929, 2-я рэдакцыя 1954), «Мастак Матыс» (пастаноўка 1938), «Гармонія свету» (пастаноўка 1957); балеты; 6 сімфоній (1930-58); канцэрты; камерна-інструментальныя ансамблі, у тым ліку творы для фартэпіяна; харавыя творы; музыка для аматарскіх аркестраў, ансамбляў. Аўтар кніг «Кіраўніцтва па кампазіцыі» (т. 1-3, 1937-70), падручнікаў па тэорыі музыкі і гармоніі.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Paul Hindemith // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Хиндемит Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118551256 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Ганау
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Франкфурце-на-Майне
- Пахаваныя ў Швейцарыі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Лаўрэаты прэміі Бальцана
- Лаўрэаты Берлінскай мастацкай прэміі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Германіі
- Кампазітары XX стагоддзя
- Альтысты паводле алфавіта
- Альтысты Германіі
- Альтысты XX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Германіі
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Кампазітары — аўтары рэквіемаў