Перайсці да зместу

Пленты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пленты
англ. Plenty
37°16′ пд. ш. 176°48′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыямора Фіджы
Краіна
ТыпЗаліў 
Даўжыня берагавой лініі259 км
Пленты (Новая Зеландыя)
Пленты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Заліў Пле́нты (англ.: Bay of Plenty) — буйны заліў на паўночным узбярэжжы новазеландскага вострава Паўночны. Ён распасціраецца ад паўвострава Карамандэл  (англ.) на захадзе да мыса Ранавей  (англ.) на ўсходзе. Даўжыня берагавой лініі заліва складае каля 259 км. Каля ўзбярэжжа заліва Пленты размешчаны аднайменны рэгіён Бей-оф-Пленты, які таксама ўключае некалькі буйных астравоў у заліве.

Назва заліва Пленты, якую можна перакласці як «заліў дастатку», з’явілася падчас экспедыцыі Джэймса Кука 1769—1770 гадоў, які адзначыў багатыя прыродныя рэсурсы гэтага раёна Новай Зеландыі.