Поль Скарон
Поль Скарон | |
---|---|
фр.: Paul Scarron | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1610[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1660[1][2][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Françoise d'Aubigné, Marquise de Maintenon[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, драматург, раманіст |
Кірунак | барока |
Мова твораў | французская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поль Скарон (фр.: Paul Scarron; 4 ліпеня 1610, Парыж — 6 кастрычніка 1660, Парыж) — французскі раманіст, драматург і паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сёмае дзіця ў сям'і чыноўніка Падліковай палаты, Поль Скарон выбраў кар'еру каталіцкага святара. У 1632 г. атрымаў месца ў прыходзе ў Ле-Мане. Быў набліжаны да біскупа Шарлю дэ Бамануар і вельмі папулярным у правінцыйных салонах. У 1638 г. ён нечакана захварэў на рэўматызм, быў вымушаны праводзіць значную частку часу ў пакоі, нярэдка трываючы боль у суставах. Але хвароба не перашкодзіла яму займацца літаратурнай працай. Не маючы амаль ніякіх сродкаў да існавання, ён павінен быў звяртацца да заступніцтва мецэнатаў, прысвячаючы ім свае творы, дамагаючыся грашовай дапамогі і пенсіі. Улюбёнец Ганны Аўстрыйскай, пасля публікацыі ў 1649 г. памфлетных вершаў у адрас кардынала Мазарыні, ён пазбавіўся каралеўскай пенсіі і быў вымушаны зарабляць на жыццё вершамі-прысвячэннямі. Скарон вярнуўся ў Парыж і ў 1652 г. ажаніўся з 17-гадовай беспасажніцай Франсуазай д'Абінье, унучкай паэта Агрыпа д'Абінье, будучай мадам дэ Ментэнон, гэта палепшыла апошнія 8 гадоў яго жыцця. У сваім доме ў парыжскім квартале Марэ, празваным «прытулкам безграшоўя», ён адкрыў літаратурны салон, дзе часта збіраўся літаратурны свет, да якіх далучаліся многія набліжаныя да каралеўскага двара. Там бывалі паэты Сент-Аман, Трыстан Пустэльнік, Бенсерад, абат Буарабер, жывапісец Міньяр, маршал Францыі Цюрэн, Нінон дэ Ланкло.
Зноскі
- ↑ а б Paul Scarron // GeneaStar
- ↑ а б Paul Scarron // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118605984 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сініла Г. В. Скарон Поль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 441. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- «Scarron et le genre burlesque», Paul Morillot, Paris, H.Lecene et H.Oudin, 1888.
- Paul Morillot, «S. et le genre burlesque» (Пар., 188 8);
- H. Chardon, «La troupe du Roman Comique dévoilée» (Пар., 1876);
- Guizot, «Corneille et son temps» (асобная глава прысвечана Скарону),
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Скарон