Пробашч
Пробашч (праз польск.: рrоbоszсz і чэшск.: рrоbоšt ад лац.: рraepositus, propositus — начальнік, загадчык), парох, плябан, y каталіцкай царкве ксёндз — кіраўнік парафіі, настаяцель парафіяльнага касцёла. Да 19 стагоддзя тытул пробашча мелі нешматлікія кіраўнікі парафій, напрыклад, некаторыя члены капітула, астатнія называліся плябанамі. У 1-й трэці 19 стагоддзя з 14 парафій Гродзенскага дэканата ўзначальваліся Пробашчамі Гродзенская фарная і Вялікабераставіцкая.
У Каталіцкім касцёле пробашч прызначаецца біскупам душпастырам і кіраўніком парафіі. Такім чынам ён адказны за душпастырства сярод парафіян i матэрыяльнае становішча ў парафіі. Статус пробашча ў кананічным праве акрэслены фармуліроўкай: Пастыр даручанай яму парафіі пад уладай біскупа (Pastor proprius paroeciae sibi commisae sub auctoritate Episcopi).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).