Перайсці да зместу

Пятро Стэфановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятро Стэфановіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Вядомы П.[1] і Старко П.[1]
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1922(1922-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2006(2006-06-13)[2] (83 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Пятро Стэфановіч, поўнае імя Пётр Францавіч Стэфановіч (28 чэрвеня 1922, Сёмкаў Гарадок, Мінскі раён — 2006[3]) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў гімназію ў Ашмянах (1939). На пачатку 1941 года пачаў працаваць літаратурным супрацоўнікам ашмянскай раённай газеты «Знамя свободы». Падчас Вялікай Айчыннай вайны скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Забайкальскай ваеннай акрузе і курсы «Выстрел» Міністэрства Узброеных Сіл СССР. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. У 1943 годзе быў паранены. Восенню 1944 года адкліканы з Карэльскага фронту і накіраваны ў Войска Польскае, дзе служыў начальнікам аддзела штаба 10-й дывізіі пяхоты. З 1950 года працаваў на будоўлях — прарабам, начальнікам участка, галоўным інжынерам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва, у 1969—1979 гадах — інжынер Беларускага аддзялення Літфонду СССР, у 1979—1984 гадах — літаратурны рэдактар часопіса «Вожык». Член Саюз пісьменнікаў СССР з 1990 года.

У друку выступае з 1941 года. Перакладае з польскай на беларускую і рускую мовы, з беларускай на польскую.

На польскую мову пераклаў кнігі для дзяцей А. Лойкі «Дзе хто начуе» (1981), П. Марціновіча «Паспяшайся ў наш звярынец» (1981), А. Вольскага «Еду ў госці да слана» (1981) і «Сцяпан — вялікі пан» (1983), І. Бурсава «Казкі, поўныя цудаў» (1983), беларускія народныя казкі «Лісіца-хітрыца» (1982), «Удовін сын» (1985).

На беларускую мову пераклаў асобныя творы Я. Бжэхвы, Я. Гушчы, В. Жукроўскага, З. Кабатца, У. Махэека, Г. Марцінка, Ю. Озгі-Міхальскага, Я. Парандоўскага, Е. Путраманта, У. Рэйманта, Т. Ружэвіча і інш.

На рускую мову пераклаў асобныя творы З. Сафяна, Г. Гаворскага, Е. Адыгея.

Склаў анталогіі «Ад Буга да Одры» (апавяданні сучасных польскіх пісьменнікаў, 1969) і «Вясёлы калейдаскоп» (гумар і сатыра сучасных польскіх пісьменнікаў, 1979).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі і польскім медалём «Заслужаны перад польскай культурай».

Зноскі