Пётр Міхайлавіч Бахараў
Пётр Міхайлавіч Бахараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1986 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў |
пяхота, унутраныя войскі |
Гады службы | 1940—1967 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пётр Міхайлавіч Бахараў (7 студзеня 1920, в. Грыневічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1986) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Бахараў нарадзіўся 7 студзеня 1920 года ў вёсцы Грыневічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе, пасля манцёрам радыёвузла ў сяле Ніжні Інгаш Краснаярскага краю. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію.
З чэрвеня 1941 года — на Паўднёва-Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1943 годзе уступіў у ВКП(б). Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў камсоргам батальёна 239-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2] пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне[1].
21[1] верасня 1943 разам са ўзводам бранябойшчыкаў Бахараў адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці, і ўзначаліў абарону плацдарма ад контратакі нямецкіх падраздзяленняў. У ходзе контратакі было падбіта 3 варожых танка[2]. 28 верасня група байцоў на чале з Бахаравым фарсіравала Днепр, ліквідавала варожы заслон на востраве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].
Пасля заканчэння вайны Бахараў служыў ва ўнутраных войсках МУС СССР. У 1967 годзе ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Краснаярску[2]. Памёр у лістападзе 1986 года. Пахаваны ў Краснаярску[3].
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Бахарев Пётр Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
- ↑ а б в г д Бахарев Пётр Михайлович (руск.). [1]. Праверана 2012-2-13.
- ↑ Герои Советского Союза (руск.)(недаступная спасылка). [2]. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2012. Праверана 2012-2-13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 357. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Достоин звания героя. 2-е изд., перераб. и доп. Красноярск, 1975. / стр.115-116;
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск,1984. / стр.47.
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Краснаярску
- Пахаваныя ў Краснаярскім краі
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро