Пётр Міхайлавіч Прусаў
Пётр Міхайлавіч Прусаў | |
---|---|
руск.: Пётр Михайлович Прусов | |
Род дзейнасці | інжынер-канструктар |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 2017 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Пётр Міхайлавіч Прусаў (нар. 6 студзеня 1942, в. Зубкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці — 19 сакавіка 2017, Тальяці) — савецкі і расійскі канструктар. Доктар тэхнічных навук (1986). Заслужаны машынабудаўнік РСФСР (1984). Заслужаны канструктар Расійскай Федэрацыі (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1958—1962 гадах вучыўся ў Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. Адначасова паступіў у 1961 годзе ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, якую вымушаны быў пакінуць пасля 1-га курса.
Некаторы час працаваў інжынерам па механізацыі у калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна. Восенню 1962 года яго прызвалі на службу ў армію, і ў 1963 годзе ён апынуўся ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх спецыялістаў у Алжыры — на размініраванні алжырска-мараканскай і алжырска-туніскай межаў. Там быў цяжка паранены.
У 1965—1970 гадах вучыўся ў Запарожскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары». Скончыўшы інстытут з адзнакай, выбраў пры размеркаванні Волжскі аўтамабільны завод. У 1970—1975 гадах — інжынер-канструктар аддзела праектавання шасі ўпраўлення галоўнага канструктара завода. У красавіку 1972 года Прусаў быў прызначаны вядучым канструктарам праекта ВАЗ-2121.
У 1975—1978 гадах П. М. Прусаў — начальнік канструктарскага бюро перспектыўнага праектавання аўтамабіляў упраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода. У 1978—1983 гадах — начальнік аддзела агульнай кампаноўкі ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода; у 1983—1988 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода. У 1988—1998 гадах — начальнік упраўлення праектавання аўтамабіляў канструктарска-эксперыментальнага комплексу навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснік галоўнага канструктара вытворчага аб’яднання «АвтоВАЗ». У 1998—2003 гадах — галоўны канструктар генеральнага дэпартамента развіцця ААТ «АвтоВАЗ». З 2007 года — вядучы інжынер-канструктар аддзела амалагацыі кіравання, праектавання і суправаджэння складу аўтамабіля дырэкцыі па інжынерынгу ААТ «АвтоВАЗ»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны машынабудаўнік РСФСР (1984)
- медаль «За асваенне цалінных зямель» (1959)
- медаль «За працоўную доблесць» (1986)
- медаль «За заслугі перад Чачэнскай рэспублікай» (2012)
- Заслужаны канструктар Расійскай Федэрацыі (1995)
- ордэн «Знак Пашаны»
- Ганаровы грамадзянін Тальяці (2012)
- Ганаровы грамадзянін Самарскай вобласці (2016)
- залатымі (1984) і сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1977, 1988, 1991)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулакова, А. С теплотой в глазах и доброй улыбкой… / А. Кулакова // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2017. — 24 сак. — С. 4.
- Ретнёва, Е. В честь легенды советского автопрома / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2018. — 14 жн. — С. 5.
- Шпаковская, Г. Земляков не забывают / Г. Шпаковская // Витебские вести. — 2018. — 18 авг. — С. 11.
- Асобы
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Самарскай вобласці
- Выпускнікі Запарожскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Канструктары аўтамабіляў
- Канструктары СССР
- Дактары тэхнічных навук
- Ганаровыя грамадзяне Тальяці