Пілава
Пілава лац. Piłava | |||||
рас. Балтийск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1626 | ||||
Места з: | 1725 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Калінінградзкая вобласьць | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Нацыянальны склад: | расейцы — 85,8 % украінцы — 5,9 % беларусы — 4,2 % татары — 0,7 % летувісы — 0,4 % немцы — 0,4 % палякі — 0,3 % армяне — 0,2 % казахі — 0,2 % чувашы — 0,2 % астатнія — 1,7 % | ||||
Тэлефонны код: | 40145 | ||||
Паштовы індэкс: | 238510–238521 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′0″ пн. ш. 19°55′0″ у. д. / 54.65° пн. ш. 19.91667° у. д.Каардынаты: 54°39′0″ пн. ш. 19°55′0″ у. д. / 54.65° пн. ш. 19.91667° у. д. | ||||
Пілава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://baltijsk.gov39.ru/ |
Пілава[1] або Піляў (ням. Pillau[2]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Балтыйск, рас. Балтийск) — места ў Расейскай Фэдэрацыі, на паўночнай частцы Балтыйскае пярэспы — Пілаўскім паўвостраве, падзеленым на дзьве часткі Балтыйскай пратокай, якая злучае Сьвежую і Ґданьскую затокі Балтыйскага мора. Адміністрацыйны цэнтар Балтыйскае мескае акругі Калінінградзкай вобласьці. Найзаходнейшае места Расеі, буйны морскі порт, паромны тэрмінал і чыгуначны вакзал. Тут разьмяшчаецца Балтыйская вайскова-марская база Балтыйскага флоту — найбуйнейшая база вайскова-морскога флёту Расейскае Фэдэрацыі на Балтыйскім моры. У канцы 1940-х гадоў вайсковае кіраўніцтва зьмянілася на цывільнае, але места заставалася было зачыненым (памежная зона) да наведваньня — для ўсіх, апроч жыхароў Балтыйску, а ў пачатку 2000-х гадоў заставу скасавалі. Знаходзіцца за 52 км ад Караляўцу (Калініграду).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спрыяльныя ўмовы дзеля разьвіцьця паселішча склала, сярод іншага, вялікая бура 10 (або 16) верасьня 1510 году, у выніку якой утварылася Пілаўская пратока. Побач зь ёй заснавалі вёску й за 15 гадоў збудавалі крэпасьць, якая да 1525 году была часткай дзяржавы Тэўтонскага ордэну, потым Прускага герцаґства. Разам зь імі з 1618 году знаходзіўся пад уладай Брандэнбурґу. У 1466—1657 гадох трапіў пад ен Каралеўства Польскага.
У XVII ст. у Пілаве збудавалі першыя ўмацаваньні. Праз сваю стратэгічную лакацыю паселішча зь цягам часу пераўтварылася ў крэпасьць, якая пашыралася да XIX стагоддзя. У XVIII ст. цэглу атрымлівалі, у тым ліку зь зьнесеных сярэднявечных замкаў, у тым ліку Лохштэд (цяпер маёнтак Паўлава ў адміністрацыйных межах места).
У 1626 годзе месца высадкі караля Швэцыі Густава Адольфа й яго войска ў час польска-швэдскае вайны (1625—1629). Гэтай высадкай швэды перанесьлі галоўны фронт вайны з Лівоніі ў Прусію. У 1635 годзе на загад караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы казацкія лейтэнанты пад камандаю Канстанціна Волека захапілі швэдскі карабель ля Пілава.
З 1701 году ў складзе Прускага каралеўства. Мескія правы Пілава атрымала ў 1725 годзе. У 1807 годзе яго асадзілі напалеонаўскія войскі. Паміж 24 лютага 1812 і 6 лютага 1813 пад уладай Францыі.
У час Другое сусьветнае вайны Пілава была адным з цэнтраў падрыхтоўкі экіпажаў падводных лодак. 16 красавіка 1945 году падводную лодку U-78, якую выкарыстоўваласі ў якасьці крыніцы электраэнэргіі, абстраляла артылерыя савецкіх войскаў.
25 красавіка 1945 году савецкія войскі захапілі Пілава. 27 лістапада 1946 году места перайменавалі ў Балтыйск. У 1952 годзе тут стварылі адну з найбуйнейшых вайскова-морскіх базаў СССР на Балтыйскім моры. Гэта мела галоўную ролю ў паваенным разьвіцьці ўсяго рэгіёну.
Войскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Балтыйск — спадарожнікавы здымак Landsat
Галоўная морская база Балтыйскага флёту разам з суднарэмонтнаым заводам. Побач (5 км на паўднёвы захад ад цэнтру), на Вісьлінскай касе, знаходзіцца вайсковае лётнішча, цяпер закінутае. Сярод іншых там разьмяшчаліся самалёты-амфібіі.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля маяка стаіць помнік Пятру I, а над портам дамінуе конная статуя гаспадыні Лізаветы, якая ў 1757 годзе, па заваяваньні Прусіі, абвясьціла пра яе ўваходжаньне ў склад Расеі. Побач знаходзяцца ваенныя могілкі з рэканструяванымі па 1991 году надмагільлямі нямецкіх маракоў часоў Першае сусьветнае вайны і воінаў, і мірных жыхароў, якія загінулі ў 1945 годзе.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шматлікія будынкі перажылі Другую сусветную вайну, у тым ліку:
- Вайсковы порт, у тым ліку казармы, клюб і воданапорная вежа
- Воданапорныя вежы (чатыры)
- Дом пастара пачатку XX ст.
- Крэпасьці: Ўсход і Захад
- Маяк
- Рэзыдэнцыя суду (цяпер Музэй Балтыйскага флёту)
- Сярэдняя школа
- Эвангеліцка-рэфармацкая капліца (асьвечаная ў 1867 годзе; цяпер тут дзее царква Сьвятога Георгія — сабор Балтыйскага флёту) — помнік архітэктуры нэаготыкі
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не захаваліся дзьве барокавыя эвангельскія цэрквы (парафіяльна-гарнізонны і ў Старым Пілаве) і нэагатычны касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Зоркі Морской (праект Фрыца Гейтмана, асьвечаны ў 1910 годзе).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 156.
- ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 17.